Культура11

У Варшаве прэзентуюць перавыданне першай кнігі Евы Вежнавец

Выдавецтва Gutenberg Publisher працягвае папаўняць серыю «Акно ў прозу», шостай кнігай у якой стала перавыданне дэбютнага зборніка Евы Вежнавец «Шлях дробнай сволачы» (2008). А 16 студзеня ў Варшаве пройдзе творчая сустрэча з аўтаркай, якая змагаецца з цяжкой хваробай, з нагоды выхаду перавыдання, піша bellit.info.

Першая кніга Евы Вежнавец «Шлях дробнай сволачы» (складаецца з апавяданняў і аповесці) да сёння, на жаль, знаходзілася ў літаратурным лімбе лічбавай эпохі: быццам бы існуе, але раскіданая па прыватных калекцыях, быццам бы смелая і рэзанансная, але абыдзеная рэцэнзіямі, быццам бы адна з найважнейшых кніжак пра тое, дзе, за што і з кім побач беларускі вымушаныя жыць, але ў ценю «Па што ідзеш воўча?».

А між тым, Вежнавец ломіць наш кантэкст на два. На жанчын і на мужчын. На краіну, якой апантаная, і на Быдларусь, якая забівае. На людзей ідэі і на людзей, па вуліцах імя якіх мы ходзім і будзем хадзіць. Сябе і нас усіх аўтарка бачыць у гэтым разломе, з якога мы караскаемся насустрач сонцу. Чаго хочаш? Не быць дробнай сволаччу! Але пакуль мы толькі караскаемся, блытаем сляды і губляемся ў арыенцірах. У гэтым і Шлях.

Набыць кнігу можна на сайце выдавецтва, там жа можна замовіць усе кнігі серыі (са зніжкай).

16 студзеня ў Варшаве на сустрэчы з Евай Вежнавец можна будзе задаць пытанні, падпісаць кнігі, паслухаць развагі аўтаркі. Мадэратарка сустрэчы — галоўная рэдактарка выдавецтва Gutenberg Publisher Валянціна Андрэева.

  • 16 студзеня, 18:30-20:00
  • Imaguru Startup HUB, Warszawa, ul. Twarda 14/16
  • Уваход вольны

Каментары1

  • 1
    14.01.2026
    Такая кніга павінна быць у хатняй бібліятэцы

Цяпер чытаюць

Вучэбка ў Пскове, абяцанне ануляваць крэдыты і судзімасці, але ні слова пра самае важнае. Як беларусаў вярбуюць на вайну8

Вучэбка ў Пскове, абяцанне ануляваць крэдыты і судзімасці, але ні слова пра самае важнае. Як беларусаў вярбуюць на вайну

Усе навіны →
Усе навіны

ФІФА запатрабавала ад зборнай Гаіці змяніць дызайн формы за некалькі дзён да старту чэмпіянату свету1

Кіраўнік Пентагона дапусціў магчымасць выкрадання прэзідэнта Кубы3

Мост цераз чыгунку між Калеснікава і Ціміразева ў Мінску ўзводзяць дзень і ноч

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол7

ЗША нанеслі новыя ўдары па Іране, Іран у адказ атакаваў амерыканскія базы ў рэгіёне

Сёння стартуе чэмпіянат свету па футболе1

Папа Леў асвяціў вежу Ісуса Хрыста ў барселонскім храме Святога Сямейства роўна праз 100 гадоў пасля смерці Гаўдзі1

Што колер вашых валасоў можа сказаць пра ваша здароўе

Загінуў адміністратар вядомага Z-канала, у якім смакуюць расійскія ўдары па цывільных аб'ектах8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучэбка ў Пскове, абяцанне ануляваць крэдыты і судзімасці, але ні слова пра самае важнае. Як беларусаў вярбуюць на вайну8

Вучэбка ў Пскове, абяцанне ануляваць крэдыты і судзімасці, але ні слова пра самае важнае. Як беларусаў вярбуюць на вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць