Грамадства11

Яшчэ аднаго байца Палка Каліноўскага завочна асудзілі ў «ДНР»

Вярхоўны суд самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі» завочна прысудзіў 41‑гадовага грамадзяніна Беларусі Івана Тамашэвіча да 13 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму.

Іван Тамашэвіч

Івана Тамашэвіча прызналі вінаватым паводле ч. 3 арт. 359 КК РФ — удзел найміта ва ўзброеным канфлікце. Яго абвясцілі ў міжнародны вышук, а ў якасці меры стрымання завочна выбралі ўтрыманне пад вартай.

Паводле матэрыялаў суда, у сакавіку 2022 года Тамашэвіч прыбыў ва Украіну і добраахвотна далучыўся да Палка імя Кастуся Каліноўскага, які ў Расіі лічыцца «тэрарыстычнай арганізацыяй». Пасля праходжання вайсковай падрыхтоўкі яго забяспечылі агнястрэльнай зброяй, боепрыпасамі, амуніцыяй і спецыяльным рыштункам. Пасля гэтага Тамашэвіч, як сцвярджаецца, удзельнічаў у баявых дзеяннях супраць Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі на тэрыторыі «ДНР» да верасня 2023 года.

Каментары1

  • бабруйчанін
    16.01.2026
    Ні ведаю як да верасня 23 ен удзельн ічал і дзе і адкуль аб гэтым у " пракуратуры дэнэры" дадзеныя
    Гэтага Ваню я добра памятаю побач з аленушкай- менавіта з канца 2022 пачатку 2023 і да іх знікнення Яго словы у бок Беларусі беларусаў.У бок Светданы Ціханоўскай Зянона Пазняка Удзел у ганебнай кампаніі летувіскага блохера барацьбіта супраць беларусаў выкарыстоўвая тзв" літьвінізьмь"
    Таму пытаненне да зсУ і ПКК на якіх франтах гэты Ваня ваявал
    Нейкі прыгавор сумнеўны як прыгавор падарунак прыкрыцця ад " днр"
    Пратасевіч таксама быў пад следствам дэнээры

Цяпер чытаюць

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі3

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі

Усе навіны →
Усе навіны

Купалаўскі тэатр прэзентуе спектакль «Чорны замак Альшанскі»1

Індыя закупіла беларускія ўдарныя дроны-камікадзэ4

Камандуючы войскамі ЗША ў Еўропе заявіў, што Пуцін не шукае вайны з НАТА4

«Павісла на гэтых жалязяках». Мінчанцы турнікетам зламала нагу ў метро26

41‑гадовую жанчыну з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе. Да яе чапляліся яшчэ ў 2020‑м

У Мінску зараз +13°С, а ў Касцюковічах амаль +30°С2

Алёна Свірыдава скараціла колькасць выступленняў з-за хранічнага захворвання6

Міраславу Лазоўскаму хочуць надаць званне ганаровага грамадзяніна Роўна1

Спявачка Арыяна Грандэ запатрабавала ад Белага дома не выкарыстоўваць яе песень у антыіміграцыйных роліках

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі3

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць