Грамадства44

З'явіўся рэсурс, дзе можна зручна праверыць чалавека ці канал па спісе экстрэмістаў

Як гэта працуе?

З'явіўся новы рэсурс, дзе можна хутка праверыць, ці ёсць пэўны чалавек, канал ці арганізацыя ў базах экстрэмістаў, якія складаюць улады.

Рэсурс, створаны актывістамі, называецца ekstremisty.xyz. Каб знайсці тое, што вас цікавіць, увядзіце ў пошуку назву ці апісанне канала, прозвішча чалавека.

База на сайце аператыўна абнаўляецца, калі папаўняюцца спісы экстрэмістаў.

Сайт кожную ноч запампоўвае дакументы з сайтаў Мінінфарма і МУС і абнаўляе статус (але, зразумела, што новыя імёны і назвы ў базах экстрэмістаў з'яўляюцца не кожны дзень).

«Мы не ведаем, што ці каго вы шукаеце: калі вы адчыняеце старонку са спісам, мы сцягваем усе запісы, таму, калі вы шукаеце штосьці, нам не трэба нікуды дасылаць ваш запыт, усё адбываецца ў вашым браўзэры. Каб праверыць, вы можаце выключыць wi-fi перад пошукам. Ніякага трэкінгу ў нас няма і не будзе», — паведамляецца на сайце.

«Экстрэмісцкімі» ўлады Беларусі лічаць незалежныя каналы, СМІ, у спіс экстрэмістаў таксама трапляюць усе, хто асуджаны па крымінальнай справе за палітыку. 

Каментары4

  • 453534
    19.01.2026
    Я б не раiу правярацца на гэтым сайце, тым болей, што трэба уводзiць прыватныя даныя асобы. Дзе гарантыя, што гэты сайт не зроблен самi ведаеце дзе. I логiка у гэтых людзей простая: калi чалавека на "экстрэмiста" правяраюць, то з гэтым чалавекам штой-та не то, i ён у чым-та замешан, так проста правяраць не будуць, "рыльца у яго у пушку".
  • Я уже проверила
    20.01.2026
    Я проверила, список не актуальный...Лица, уже давно "отбывшие наказание" продолжают его отбывать, согласно представленных сведений
  • Моё имя
    20.01.2026
    А знаете, где должен быть подобный сервис? На сайтах самих министерств, что занимаются "экстремистами"! А есть только вордовский файлик с Мининформа.

Цяпер чытаюць

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей3

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

Як здымалі «Адысею» — такі маштаб уражвае нават Галівуд. Мэту Дэйману і Роберту Пацінсану давялося прайсці праз сапраўдныя выпрабаванні16

Жаночы «Ралан Гарос» выйграла расіянка2

83‑гадовы Пол Макартні зноў узначаліў брытанскі хіт-парад. Гэта для яго ўжо 24‑ты раз7

Беларусам дазволяць мець толькі адну невялікую копанку13

У Цюмені загарэўся буйны НПЗ. Ад Украіны датуль 2000 кіламетраў3

Памёр акцёр Энтані Хэд

На паўднёвакарэйскім тэлебачанні пажартавалі пра магчымы шлюб Мікалая Лукашэнкі і дачкі Кім Чэн Ына11

Бясплатны начлег і ШІ замест гіда. Беларуска праехала тры краіны Еўропы за 16 дзён і €9001

100 балаў на цэнтралізаваным экзамене атрымалі 638 выпускнікоў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей3

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць