Грамадства

У Полацку ліквідавалі стогадовую друкарню, названую ў гонар Францішка Скарыны

У апошні дзень 2025 года ў Полацку ліквідавалі друкарню, якая называлася ў гонар славутага земляка — Полацкае камунальнае ўнітарнае паліграфічнае прадпрыемства «Спадчына Францыска Скарыны». Дакументы на ліквідацыю друкарні былі пададзеныя 10 сакавіка 2025 года, піша Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Фота: tipografia-polotsk-vitebsk.ibiz.by

Цяпер на сайце кансалтынгавага прадпрыемства «Віцебскі абласны цэнтр маркетынгу» прадаюць усю маёмасць «Спадчыны Францыска Скарыны», у тым ліку тэхніку, мэблю і прадметы інтэр’еру.

Друкарня вырабляла бланкі, календары, плакаты, рэкламныя праспекты, а таксама больш за дзесяць гадоў была вядомай тым, што рабіла этыкеткі і ўпакоўку для харчовай прамысловасці. 

У снежні 2018 года друкарня адзначыла сваё 100‑годдзе і ў той час дзяржаўныя СМІ Беларусі называлі яе «ўзорным» прадпрыемствам.

Як пісалі дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі, «у далёкім 1918 годзе маладая савецкая рэспубліка прыняла рашэнне аб стварэнні дзяржаўнай друкарні шляхам нацыяналізацыі і аб’яднання трох прыватных друкарняў. Нягледзячы на цяжкія ваенныя і пасляваенныя гады, раскіданне Савецкага Саюза і іншыя гістарычныя падзеі, друкарня ні на дзень не спыняла сваю працу».

Але і гэтаму прыйшоў канец, 31 снежня 2025 года стаў апошнім днём існавання полацкай друкарні.

Раней у тым жа 2025 годзе з прычыны фінансавых праблем на мяжы ліквідацыі была і глыбоцкая друкарня, якая месціцца ў будынку побач з рэдакцыяй раённай газеты «Веснік Глыбоччыны». Яна ў асноўным друкуе канцылярскія тавары з дзяржаўнай сімволікай, але часам выконвае і прыватныя замовы ад мясцовых паэтаў, пісьменнікаў ды іншых творчых асоб, вырабляе для іх кнігі і брашуры.

На працягу года гэтую друкарню фінансава ліхаманіла. Яна неаднаразова трапляла ў «чорны спіс» завінавачаных, але хутка выходзіла з яго. На сайце Міністэрства падаткаў і збораў апошнюю запазычанасць глыбоцкая друкарня закрыла 13 студзеня 2026 года.

Каментары

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»9

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг26

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць