Вайна1919

Брытанская разведка: У баях за Купянск суадносіны страт Расіі і Украіны склалі 27 да 1

Брытанцы адзначаюць істотную тактычную перавагу ўкраінскіх падраздзяленняў. На гэты момант Сілы абароны замацаваліся ў цэнтральнай частцы горада, аднак поўная зачыстка горада можа заняць яшчэ паўгода.

Так цяпер выглядае Купянск. Скрын відэа: Pivnenko_NGU / Telegram

Купянск (націск на першы склад: КУпянск) — важны чыгуначны і лагістычны вузел у Харкаўскай вобласці. Першы раз Расія захапіла яго 27 лютага 2022 года, на чацвёрты дзень вайны. Але страціла яго падчас украінскага контрнаступу ў верасні таго ж года. 

Мінулым летам, калі асноўныя сілы Украіны былі засяроджаны на іншых участках фронту, Расія знайшла слабыя месцы ў абароне Купянска. Раптоўны націск заспеў украінскія войскі знянацку, і фронт ледзь не абваліўся. Аднак пры канцы 2025 года ўкраінцы правялі тут паспяховую контрнаступальную аперацыю.

Як піша The Washington Post, контрнаступ на паўночным усходзе стаў адным з нямногіх прасоўванняў УСУ за апошні год. І ён даказвае, што Сілы абароны здольныя адкінуць расійскія войскі пры ўмове належнага ўзбраення і арганізацыі.

Украіна тэрмінова перакінула ў горад спецыялізаваныя падраздзяленні беспілотнікаў і пяхоты, вярнуўшы ініцыятыву. Цяпер камандзіры кажуць, што яны займаюцца місіямі тыпу «знайсці і знішчыць», зачышчаючы горад ад рэшткаў расійскіх салдат (якіх, паводле ацэнак, засталося не менш за 100) і спыняючы новыя спробы пераправы цераз раку Аскол.

Нягледзячы на поспехі, вулічныя баі ў цэнтры горада працягваюцца. Маленькія групы салдат з абодвух бакоў залежаць ад забеспячэння дронамі, бо падвозіць рэсурсы тэхнікай занадта небяспечна. Расійскія войскі выкарыстоўваюць для пранікнення ў горад самыя розныя спосабы: ад надзіманых лодак на рацэ Аскол да труб закінутага газаправода.

Расійскія салдаты часам праходзяць да 15 кіламетраў пад зямлёй па трубах, выкарыстоўваючы электрасамакаты, каб паскорыць рух. Некаторыя выходзяць з трубы з прыкметамі хімічнага атручэння.

Як піша The Times, агульныя страты акупантаў у раёне Купянска за мінулы год вымяраюцца тысячамі. Падчас брыфінгу для вайсковага кіраўніцтва Вялікабрытаніі на мінулым тыдні былі агучаны ашаламляльныя лічбы: падчас баёў за горад украінскія сілы знішчылі ў 27 разоў больш расійскіх салдат, чым страцілі самі.

Кіраўнік Украінскага цэнтра бяспекі і супрацоўніцтва Сяргей Кузан у каментары для 24tv.ua адзначыў: лічбы брытанскай разведкі, хутчэй за ўсё, тычацца канкрэтных этапаў аперацыі ў Купянску. Менавіта гэтым і тлумачацца такія шакуючыя суадносіны страт, якія сапраўды маглі мець месца ў асобныя перыяды баёў.

Крыніцы ў абаронным ведамстве паведамляюць, што напярэдадні Калядаў украінскія войскі акружылі каля 200 расійскіх салдат. Частка акружаных расійскіх вайскоўцаў знаходзілася ў Купянскай цэнтральнай гарадской бальніцы. Па іх быў нанесены ўдар украінскай авіябомбай.

Для ўзмацнення абароны горада, які яшчэ некалькі тыдняў таму знаходзіўся пад пагрозай захопу, былі перакінутыя адны з найлепш падрыхтаваных падраздзяленняў, у тым ліку 13‑я брыгада Нацгвардыі «Хартыя».

Па ацэнках украінскіх вайскоўцаў, поўная зачыстка горада можа заняць яшчэ месяцы з-за складанасці выяўлення расійскіх салдат, якія хаваюцца ў падвалах і руінах, без стварэння рызыкі для жыцця ўкраінскіх вайскоўцаў. Зачыстка кожнага дома ўскладняецца тым, што над горадам увесь час кружляюць дзясяткі расійскіх дронаў.

19 студзеня камандуючы Нацгвардыі Аляксандр Піўненка заявіў, што ўкраінскія падраздзяленні кантралююць цэнтральную частку Купянска і будынак гарадской рады.

Каментары19

  • лапата
    20.01.2026
    рускія бабы ішчо наражаюць ваняк ці можа ўжо мухамедаў, бо ваняк усё меней і меней на расеі
  • Жыве Беларусь! Слава ЗСУ!
    20.01.2026
    13‑я брыгада Нацгвардыі «Хартыя» - гэта самы топавы і сачасны падроздзел. Нават натаўскія-амерыканскія прафесійныя вайскоўцы гэта пацвярджаюць. Нядаўна пра “Хартыю” пісалі брытанскія і амерыканскія смі.
  • Лом
    20.01.2026
    лапата, мухамедов встречай у себя в Польше. Скоро костёлы в мечети переоборудовать придется.

Цяпер чытаюць

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Усе навіны →
Усе навіны

Ратавальнікі патушылі пажар на «Інтэграле»

Галоўны пракурор Міжнароднага крымінальнага суда Карым Хан адхілены ад пасады праз абвінавачанні ў сэксуальных дамаганнях3

З букіністычных крам па ўсёй Германіі масава скупляюць кнігі. У чым прычына?11

У Польшчы праз адчыненае акно ў дом залез спалоханы лось ФОТА6

Пажары каля Мадрыда выйшлі з-пад кантролю

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска8

На старыцы Дняпра пад Рагачовам злавілі двухметровага сома ФОТЫ6

Зяленскі: Выставы ўзбраення падчас вайны дакладна праводзіць нельга1

КДК атрымае права прыпыняць працу крам за завышэнне цэн і забараняць ліквідацыю бізнэсу2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць