Грамадства77

Боты абверглі наяўнасць смогу ў Мінску. Пачытайце: смехата!

Інфармацыю сіноптыкаў пра тое, што апошнімі днямі ў Мінску захоўваецца павышаны ўзровень забруджвання паветра, улады палічылі нявыгаднай для сябе. У каментары пад адпаведнымі ролікамі ў тыктоку наляцелі боты-прапагандысты.

Ілюстрацыйны здымак. Крыніца: LookByMedia

Паводле звестак Белгідрамета, 20—21 студзеня ў Мінску фіксаваліся перавышэнні гігіенічных нарматываў забруджвання паветра. Гэта было звязана з метэаралагічнымі з'явамі: не было ветру, а яшчэ і інверсіі паветра не было, бо паветра каля зямлі было халаднейшым, чым у вышэйшых слаях атмасферы.

Але боты атрымалі загад даказаць, што акрамя з'яваў шчасця ніякіх іншых з'яваў няма. «Гуляю кожны дзень, нічога не заўважаю» — такія аднатыпныя каменты з'явіліся адначасова.

«А мы гуляем ва Уруччы кожны дзень. Атрымліваем асалоду ад зімовай прыгажосці, надвор'я. Падобнага не заўважылі», «Жыву паміж Уруччам і Радыяльнай, гуляю доўга кожны дзень, нічога незвычайнага не заўважыла. Свежае марознае паветра!!!» — пішуць боты і запэўніваюць: «Усё ў нас выдатна, не прыдумляйце».

Іншыя сцвярджаюць, што дыхаецца ім «шыкоўна», а паведамленні пра дрэнную якасць паветра называюць «поўнай лухтой»:

«Сёння гулялі па вуліцы, дыхалася шыкоўна».

«Поўная лухта!!!!!»

«Поўная лухта, як дыхалася, так і дыхаецца… Рэзкі перапад тэмпературы, вось шэрань і з’явілася…»

«Ніякага смогу няма».

Імаверна, боты зладзілі і пераклічку раёнаў.

«Жыву ва Уруччы, і нармальнае ў нас паветра. Нармальна дыхаецца, марозна. Не трэба прыдумляць казкі і нагнятаць. Усё ў нас добра як у Мінску, так і ва ўсёй краіне».

«Ленінскі раён. Нармальна ўсё».

«Нармальна ўсё, Заводскі раён».

«Ва Уруччы ўсё нармальна».

«Нічога падобнага ва Уруччы няма. Жыву ва Уруччы. Адкуль вы гэта выкапалі?»

«Цікава!!! Сёння быў ва ўсіх раёнах Мінска!!!! Усё выдатна! Мароз і сонца!!! Каму там цяжка дыхаць???»

«Партызанскі раён… усё добра… Свежае марознае паветра».

Між тым звычайныя людзі пісалі зусім іншае:

«А я думаю, чаму ва Уруччы пах, як у аўтамайстэрнях».

«Раён Бібліятэкі — увесь дзень няма чым дыхаць. Толькі да вечара трохі адступае».

«На Каменнай Горцы таксама».

«На Радыяльнай жах».

Некаторыя карыстальнікі нават дзяліліся скрыншотамі са сваіх гаджэтаў з данымі пра якасць паветра.

Каментары7

  • цмок
    22.01.2026
    Уручча - гэта дзе мянты жывуць?
  • Лол
    22.01.2026
    Смог у асабліва халоднае надвор’е ў вялікім горадзе, гэта звычайная з’ява. Горад выпрацоўвае пары (фабрыкі, машыны і г.д.). Халоднае паветра прыціскае ўсе газы да зямлі, а калі яшчэ ветру няма, то ім проста няма куды падзецца. Летам наадварот, цёплае паветра вышторхоўвае ўсе пары наверх. Фізіка
  • Дармаеды
    22.01.2026
    І гэта лухта робіцца за кошт падатнікаў🫤

Цяпер чытаюць

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім7

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Дзмітрый Асанаў накаўтаваў венесуэльца Роджэра Гуцьерэса

Пашынян: Вырашым і выйдзем з АДКБ. Мы не дазволім, каб Лукашэнка зноў стаў нашым гарантам13

У Маскве карціну Малевіча прадалі за чатыры мільёны даляраў1

Каза ад вікінгаў і «суровая ўпарадкаванасць беларускай песні». Што пісалі пра Беларусь у прапагандысцкім часопісе часоў акупацыі19

«Дзеці пілі той самы напой». Бацькі з іншых гарадоў пра атручэнне дашкольнікаў у Барысаве10

Амерыканскага акцёра Джэймса Хэндзі пасынак зарэзаў нажом2

Трампа ўсцешыла перспектыва асабістай сустрэчы Зяленскага і Пуціна — «вельмі добрых людзей»5

Навошта Зяленскі напісаў ліст Пуціну?7

На аддаленым востраве ў Інданезіі зноў пабачылі вельмі рэдкага папугая1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім7

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць