Грамадства11

Грамадзянка Індыі, якая захрасла ў Беларусі, заўтра вылеціць на радзіму

Грамадзянка Індыі Міна Джошы, якая апынулася ў Беларусі без працы і грошай, вылеціць у Дэлі заўтра, 23 студзеня.

Агент, з якім супрацоўнічала жанчына, купіў ёй зваротны білет. Яна прыляціць у Дэлі рэйсам «Белавія», пішуць індыйскія медыя, заўважыў Reform.news.

Як распавяла Джошы, яна паехала ў Беларусь праз агента. Ёй абяцалі працу на ўпакоўцы садавіны, але на месцы высветлілася, што яна павінна прыбіраць хлеў.

Жанчына прапрацавала ў такіх умовах тыдзень, а потым вырашыла вярнуцца дадому, аднак не магла звязацца з агентам.

Пасля гэтага жанчына запісала рэзананснае відэа, у якім распавяла, што не атрымала абяцанай працы і заробку, жыве ў кароўніку і не можа вярнуцца ў Індыю праз адсутнасць грошай. Пра сітуацыю напісалі індыйскія і беларускія СМІ.

МУС Беларусі назвала інфармацыю пра грамадзянку Індыі фэйкавай. У МУС патлумачылі, што ў лістападзе жанчына атрымала працу і дазвол на часовае пражыванне, але праз 8 дзён скасавала кантракт, што прывяло да анулявання дазволу. Пасля гэтага яна выязджала ў Расію, але вярнулася ў Беларусь. МУС паабяцала правесці праверку і даць прававую ацэнку дзеянням пасрэднікаў і наймальнікаў.

Каментары1

  • Кринж
    22.01.2026
    Ну і дзякуй Богу, бо яна рэальна ўцякла з гестапо, мабыць сама таго не цалкам разумеючы.

Цяпер чытаюць

«Ні тады, ні сёння я не лічу, што зрабіў штосьці кепскае». Дзядок шчыра расказаў пра былыя адносіны з 16‑гадовай дзяўчынай36

«Ні тады, ні сёння я не лічу, што зрабіў штосьці кепскае». Дзядок шчыра расказаў пра былыя адносіны з 16‑гадовай дзяўчынай

Усе навіны →
Усе навіны

Мінскі каршэрынг прапанаваў легендарную «капейку»5

Зяленскі назваў масіраваную атаку на Пецярбург адказам на адмову завяршыць канфлікт паміж Расіяй і Украінай2

На вайне ва Украіне паранілі палітыка, экс-дэпутата Алега Цягнібока

Беларускамоўнага шматдзетнага бацьку з Мінска судзілі па палітычнай крыміналцы4

У Гомелі беларуса асудзілі, імаверна, па новай справе «рэйкавых партызанаў»

Скандал у полацкай школе: маці сцвярджае, што яе сына збілі на трэніроўцы па дзюдо — так хлопца «выхоўваў» трэнер23

На Камароўцы з'явілася першая беларуская маладая бульба4

У беларускім каршэрынгу ездзяць аўто на расійскіх нумарах. Гэта ўвогуле нармальна?6

У аптэках прапаў папулярны антыдэпрэсант флуаксецін2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ні тады, ні сёння я не лічу, што зрабіў штосьці кепскае». Дзядок шчыра расказаў пра былыя адносіны з 16‑гадовай дзяўчынай36

«Ні тады, ні сёння я не лічу, што зрабіў штосьці кепскае». Дзядок шчыра расказаў пра былыя адносіны з 16‑гадовай дзяўчынай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць