Свет1111

НАТА плануе стварыць на мяжы з Беларуссю бязлюдную зону з робатамі і дронамі

НАТА плануе за два гады абсталяваць межы з Расіяй і Беларуссю аўтаматызаванай сістэмай абароны, якая ўключае робатаў, мноства датчыкаў і дронаў. Да мяжы таксама перакінуць вялікую колькасць тэхнікі і ўзбраенняў. Пра гэтыя планы журналістам газеты Welt am Sonntag расказаў намеснік начальніка штаба камандавання сухапутных сіл НАТА генерал Томас Ловін, піша Bild.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: AP Photo / Michal Dyjuk

«Мы ўбачым значна большыя запасы зброі, чым раней, у дзяржавах НАТА на мяжы з Расіяй», — заявіў генерал Ловін.

Па яго словах, НАТА плануе ў асноўным абапірацца на тэхніку і будучую «складаную, шматузроўневую сістэму абароны» ўздоўж межаў з Расіяй і Беларуссю. Так званая аўтаматызаваная зона будзе абсталяваная такім чынам, што на першым этапе стрымліваць ворага будуць рабатызаваныя ўзбраенні і праціўніку «спачатку давядзецца яе пераадолець».

Сэнс задумы — зберагчы салдат: па словах Ловіна, гэтая зона будзе ў значнай ступені безлюднай.

Заявы генерала Ловіна — першае публічнае паведамленне пра новую канцэпцыю абароны НАТА пад назвай Eastern Flank Deterrence Line (EDFL, «лінія стрымлівання ўсходняга фланга»). Паводле інфармацыі газеты Welt am Sonntag, яе плануецца рэалізаваць да канца 2027 года.

Каментары11

  • Жалезны Bоўк
    24.01.2026
    Нельга забываць і пра роў з кракадзіламі на мяжы канібалаў.
  • Žvir
    24.01.2026
    Nu, voś vam "vyvad Biełarusi z izalacyi", spadar Zianon. A ŭsio jak raz naadvarot...

    I zaŭvažcie, što takija plany i dziejanni nie različvajuć na karotkaterminovuju pierspiektyvu... Z čaho možna rabić vysnovu, što zachad vyznačyŭsia z ljosam Biełaruśi...

    Na fonie hetaha majem tłumačennie i dziejanniam uładaŭ Łatvii, što da pasažyrskaha złučennia dzvuch krain... Usio davoli sinchromma, a značyć heta častka adzinaha i ahulnaha planu...
  • Зубами щёлк
    24.01.2026
    [Рэд. выдалена]

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім7

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Дзмітрый Асанаў накаўтаваў венесуэльца Роджэра Гуцьерэса

Пашынян: Вырашым і выйдзем з АДКБ. Мы не дазволім, каб Лукашэнка зноў стаў нашым гарантам13

У Маскве карціну Малевіча прадалі за чатыры мільёны даляраў1

Каза ад вікінгаў і «суровая ўпарадкаванасць беларускай песні». Што пісалі пра Беларусь у прапагандысцкім часопісе часоў акупацыі19

«Дзеці пілі той самы напой». Бацькі з іншых гарадоў пра атручэнне дашкольнікаў у Барысаве10

Амерыканскага акцёра Джэймса Хэндзі пасынак зарэзаў нажом2

Трампа ўсцешыла перспектыва асабістай сустрэчы Зяленскага і Пуціна — «вельмі добрых людзей»5

Навошта Зяленскі напісаў ліст Пуціну?7

На аддаленым востраве ў Інданезіі зноў пабачылі вельмі рэдкага папугая1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім7

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць