Грамадства11

У спісах вызваленых Наста Лойка

Вядомая праваабаронца знаходзілася за кратамі з кастрычніка 2022 года. Ёй прысудзілі сем гадоў калоніі.

Прадстаўніцу міжнароднай праваабарончай арганізацыі Human Constanta затрымалі 28 кастрычніка 2022 года. Спачатку ёй прысудзілі 15 сутак арышту за нібыта «дробнае хуліганства» (арт. 19.1 КаАП), пасля чаго актывістку яшчэ тры разы перазатрымлівалі на той жа тэрмін па аналагічных пратаколах.

Напрыканцы снежня праваабаронцу перавялі ў СІЗА і выставілі абвінавачанне паводле 342 і 130 артыкулаў Крымінальнага кодэкса («Арганізацыя альбо ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» і «Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варожасці»).

Паводле версіі абвінавачвання, у адным з праваабарончых дакладаў Лойкі за 2018 год, які тычыўся пераследу анархісцкай супольнасці ў Беларусі, утрымлівалася негатыўная ацэнка незаконных дзеянняў супрацоўнікаў міліцыі. Гэта і стала падставай для завядзення крымінальнай справы.

Суд, які праходзіў у чэрвені 2023 года ў закрытым рэжыме, прызначыў праваабаронцы пакаранне ў выглядзе 7 гадоў зняволення ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Сваёй віны Наста не прызнала. Тэрмін яна адбывала ў жаночай калоніі №4 у Гомелі. У ліпені 2025 года стала вядома, што зняволеную на 6 месяцаў змясцілі ў ПКТ (памяшканне камернага тыпу).

Калі Насту арыштавалі, дома заставаўся яе сабака Эрык. Сябры Насты забралі Эрыка за мяжу. Цяпер гэты прыгожы дварняк, падобны да аўчаркі, жыве ў Чэхіі.

Будучая праваабаронца нарадзілася 6 студзеня 1989 года ў Мінску. Выпускніца Юрыдычнага каледжа БДУ, пасля вучылася на юрыдычным факультэце БДУ і атрымала ступень магістра міжнароднага і еўрапейскага права.

Лойка на працягу васьмі гадоў працавала ў грамадскай прыёмнай Праваабарончага цэнтра «Вясна» і была адной з сузаснавальніц арганізацыі Human Constanta (ліквідаванай уладамі летам 2021 года).

Яна стала адной з першых праваабаронцаў Беларусі, хто пачаў сістэмна займацца правамі мігрантаў і асобаў, якія шукалі прытулку, а таксама працавала з людзьмі без пастаяннага месца жыхарства. Акрамя асноўнай дзейнасці, жанчына працяглы час была валанцёркай у прытулку для сабак.

У 2020 годзе Наста вырашыла ўстрымацца ад непасрэднага ўдзелу ў акцыях пратэсту і працы ў ініцыятыўных групах, каб цалкам сканцэнтравацца на праваабароне.

Першы раз дзяўчыну затрымалі ў жніўні 2021 года. Пасля 72 гадзін на Акрэсціна яе вызвалілі ў статусе падазраванай па крымінальнай справе, звязанай з дзейнасцю «Вясны». Тады яна дала падпіску аб нявыездзе. 

6 верасня 2022 года, пасля наведвання судовага паседжання па справе «Рэвалюцыйнага дзеяння», актывістку двойчы асудзілі за «дробнае хуліганства», і яна правяла 30 сутак у ізалятары. Па выхадзе на волю Наста даведалася, што Следчы камітэт спыніў крымінальную справу супраць яе. 

Праз тры тыдні пасля выхаду на волю, 28 кастрычніка 2022 года, праваабаронца была затрыманая зноў, пасля чаго ўжо не выйшла на свабоду аж да моманту вызвалення.

Каментары1

  • дакумент
    19.03.2026
    Дзякуй Франакк за працу. Паклон табе

Цяпер чытаюць

«Бяда, на вялікі жаль, ужо ступае на парог Сінявокай». Ультыматум Зяленскага Лукашэнку: што будзе далей?70

«Бяда, на вялікі жаль, ужо ступае на парог Сінявокай». Ультыматум Зяленскага Лукашэнку: што будзе далей?

Усе навіны →
Усе навіны

Пусты ўчастак у прыгарадзе Мінска прадалі за 192 тысячы даляраў5

Атака на НПЗ у Маскве — як «найлепшая СПА ў Расіі» прапусціла ўдар па сталіцы?5

Ціханоўская: Лукашэнка павінен усвядоміць: уся адказнасць за магчымыя наступствы для краіны будзе ляжаць на ім29

Беларускі бензін б'е па кашальках масквічоў: АЗС Расіі вымушаны купляць дарагое паліва з Беларусі5

Кіраўнік МЗС Украіны рэзка адрэагаваў на пазбаўленне Зяленскага ордэна і верне сваю польскую ўзнагароду20

Прэзідэнт Польшчы пазбавіў Зяленскага Ордэна Белага Арла — найвышэйшай дзяржаўнай узнагароды краіны75

На Нямізе дабудоўваецца новы гандлёвы цэнтр. Стала вядома, які там будзе гіпермаркет3

У Пінску прадаюць гастрабар на цеплаходзе. Колькі просяць?

Украінскія вайскоўцы дронам эвакуявалі кацянят з лініі фронту2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Бяда, на вялікі жаль, ужо ступае на парог Сінявокай». Ультыматум Зяленскага Лукашэнку: што будзе далей?70

«Бяда, на вялікі жаль, ужо ступае на парог Сінявокай». Ультыматум Зяленскага Лукашэнку: што будзе далей?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць