Гомельская рукадзельніца Юлія, якая стварае ўпрыгожванні, доўгі час спрабавала прасоўваць свае працы ў Threads. Але вынік быў сумны. У нейкі момант майстрыха адчаялася і напісала, што стамілася змагацца з алгарытмамі. Тады карыстальнікі далі ёй простую, але эфектыўную параду. Гісторыю заўважыў «Флагшток».

Гомельская майстрыха Юлія рабіла некалькі спробаў стаць папулярнай у Threads і распавядала пра свае ўнікальныя ўпрыгожванні ручной работы на расійскай мове. Але допісы не заляталі. У адчаі дзяўчына напісала, што стамілася змагацца, і спытала ў аўдыторыі, што рабіць — бо допісы лайкаюць, з большасці, жыхары Казахстану, а кліентаў яна шукае сярод беларусаў.
Гэты допіс заўважылі і параілі Юліі напісаць наступны пост на беларускай мове, якая цяпер стала папулярнай у Threads, — у гэтым выпадку пост дакладна «выстраліць» і дзяўчыну заўважаць.
Яна паслухалася парады і зноў выклала здымкі сваіх работ з подпісам:
«Беларусы казалі, што калі буду пісаць на беларускай мове, то мяне адразу заўважаць. Я веру. Ствараю ўпрыгожванні з сапраўдных кветачак».
І гэта сапраўды спрацавала: менш чым за суткі допіс набраў больш за тысячу лайкаў і сотню каментароў.
-
Пасольства Польшчы ў Мінску змяняе правілы прыёму дакументаў на карту паляка
-
Славенія заплаціць беларусу амаль 100 тысяч еўра за тое, што на яго навялі пісталет пры затрыманні, а пасля пратрымалі год за кратамі
-
«Пагроза бяспецы калег». Зазулінская патлумачыла, чаму ў «Еўрапейскім выбары» перасталі давяраць Мамаевай
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары