Здароўе

Навукоўцы стварылі парашок, які адбельвае зубы пад уздзеяннем вібрацыі зубной шчоткі

У адрозненне ад традыцыйных геляў і палосак новы «п’езаэлектрычны» зубны парашок не толькі асвятляе зубы, але і дапамагае аднавіць іх структуру, пазбягаючы пабочных эфектаў агрэсіўнай хіміі.

Фота: Jelena Cvetkovic / Vecteezy.com

Зубная эмаль можа цямнець з-за спадчынных фактараў альбо ўжывання такіх прадуктаў і напояў, як таматы і кава, нават пры рэгулярнай чыстцы. Хаця папулярныя хімічныя сродкі дапамагаюць выдаліць плямы, яны часта шкодзяць зубам.

Напрыклад, гелі і апаласквальнікі на аснове перакісу, якія шырока выкарыстоўваюцца ў стаматалогіі, утвараюць малекулы актыўных форм кіслароду (АФК). Гэтыя малекулы расшчапляюць пігменты, але адначасова нішчаць зубную эмаль.

Як паведамляе The Independent, кітайскім навукоўцам удалося стварыць парашок, які здольны не толькі асвятляць, але і абараняць зубы.

Сродак атрымаў назву BSCT. Гэта керамічны парашок з тытанату барыю, узбагачаны іёнамі стронцыю і кальцыю. Прынцып яго дзеяння заснаваны на п’езаэлектрычным эфекце — здольнасці некаторых матэрыялаў назапашваць электрычны зарад пры механічнай дэфармацыі. Падобная тэхналогія, напрыклад, выкарыстоўваецца ў кварцавых гадзінніках.

Фота: матэрыялы артыкула ў часопісе ACS Nano

Ролю механічнага актыватару тут выконвае электрычная шчотка. Пад уздзеяннем яе вібрацыі часціцы парашка ствараюць мікраскапічнае электрычнае поле. Яно запускае хімічную рэакцыю з выпрацоўкай актыўных форм кіслароду (АФК), якія бяспечна выдаляюць пігментацыю, а кампаненты парашка адначасова спрыяюць мінералізацыі і аднаўленню тканак зуба.

Тэсты на чалавечых зубах, штучна афарбаваных гарбатай і кавай, паказалі, што сумарна чатыры гадзіны чысткі даюць бачны эфект, а 12 гадзін робяць зубы амаль на 50% святлейшымі ў параўнанні з кантрольнай групай.

Больш за тое, аўтары выявілі, што чыстка з BSCT аднавіла пашкоджаную эмаль і дэнцін на некаторых зубах, паколькі іёны кальцыю і барыю назапашваюцца на паверхні зубоў.

Таксама парашок пратэставалі на пацуках, якіх трымалі на дыеце з высокім утрыманнем цукру. Высветлілася, што штодзённая хвілінная чыстка цягам чатырох тыдняў дапамагла аднавіць карысную мікрафлору ў пацукоў, знішчаючы бактэрыі, якія выклікаюць парадантыт.

Хоць новая распрацоўка пакуль не дайшла да стадыі камерцыйнага прадукту, стваральнікі перакананы ў яе вялікім патэнцыяле. Аўтары даследавання сцвярджаюць, што іх метад нарэшце дазволіць пераадолець недахопы традыцыйных тэхналогій. На іх думку, гэта бяспечная хатняя альтэрнатыва, якая вырашае адразу комплекс задач: не проста адбельвае зубы, але і насычае іх мінераламі, прадухіляе карыес і забяспечвае доўгатэрміновае здароўе ротавай поласці.

Каментары

Цяпер чытаюць

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка3

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка

Усе навіны →
Усе навіны

Дэлегатцы КР Аляксандры Мамаевай вынеслі вотум недаверу ў яе ж фракцыі16

Вольга Такарчук выказалася пра Ціханоўскага: «Ён знік, таму што тут абасраўся. І трэба было неяк ратаваць сітуацыю»56

Мінскі каршэрынг прапанаваў легендарную «капейку»5

Зяленскі назваў масіраваную атаку на Пецярбург адказам на адмову завяршыць канфлікт паміж Расіяй і Украінай2

На вайне ва Украіне паранілі палітыка, экс-дэпутата Алега Цягнібока

Беларускамоўнага шматдзетнага бацьку з Мінска судзілі па палітычнай крыміналцы4

У Гомелі беларуса асудзілі, імаверна, па новай справе «рэйкавых партызанаў»

Скандал у полацкай школе: маці сцвярджае, што яе сына збілі на трэніроўцы па дзюдо — так хлопца «выхоўваў» трэнер24

На Камароўцы з'явілася першая беларуская маладая бульба4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка3

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць