Свет77

Міністр здароўя ЗША: Я не баюся бактэрый, аднойчы я нюхаў какаін з сядзення ўнітаза

У папулярным падкасце Тэа Вона This Past Weekend міністр здароўя ЗША Роберт Ф. Кенэдзі-малодшы расказаў пра сваё цяжкое мінулае, звязанае з наркатычнай залежнасцю, праз якую, паводле яго слоў, яму дагэтуль даводзіцца кожны дзень наведваць групы падтрымкі, паведамляе The Guardian.

Роберт Ф. Кенэдзі. Фота: AP Photo/Mark Schiefelbein

Кенэдзі адзначыў, што не прапускаў такія сустрэчы і падчас пандэміі каранавіруса, калі многія публічныя мерапрыемствы былі абмежаваныя, і менавіта там ён пазнаёміўся з вядучым падкаста Вонам.

«Я не баюся бактэрый. Я аднойчы нюхаў какаін з сядзення ўнітаза», — прызнаўся Кенэдзі ў эпізодзе, які выйшаў 12 лютага.

Гэтыя словы выклікалі крытыку з боку праваабарончай арганізацыі ў сферы аховы здароўя Protect Our Care. Прэзідэнт арганізацыі Брэд Вудхаўс выступіў пасля таго з кароткай заявай: «Пайдзі ў адстаўку».

У Protect Our Care заявілі, што выказванні Кенэдзі наглядна дэманструюць, чаму ён не падыходзіць для кіраўніцтва такім важным федэральным ведамствам. На думку праваабаронцаў, падобнае стаўленне міністра пацвярджае, што ён з'яўляецца небяспечным выбарам на чале сістэмы аховы здароўя ЗША.

Арганізацыя нагадала, што какаін у 2023 годзе быў звязаны амаль з 30 000 смерцяў ад перадазіроўкі за год у Злучаных Штатах. У такім кантэксце, падкрэслілі там, словы міністра выглядаюць безадказнымі.

Прэс-сакратар Міністэрства здароўя ЗША Эндру Ніксан у адказ на крытыку заявіў, што пад кіраўніцтвам Кенэдзі ведамства выкарыстоўвае ўсе свае паўнамоцтвы, каб дабівацца вынікаў для амерыканцаў, і працягне тую ж лінію ў 2026 годзе, ставячы ў прыярытэт інтарэсы пацыентаў і грамадскую ахову здароўя.

Кенэдзі і раней адкрыта расказваў пра сваю шматгадовую нарказалежнасць. У красавіку 2025 года на канферэнцыі ў Нэшвіле ён казаў, што ягоныя палітычныя погляды шмат у чым сфарміраваліся пад уплывам 14‑гадовай залежнасці ад гераіну, якую ён пераадолеў пасля затрымання ў 1983 годзе і пачатку лячэння.

Каментары7

  • рукалицо
    15.02.2026
    и это существо поставлено министром здоровья. ах, да, это существо также урезало финасирование большинства топовых исследований в области онкологии (более 30 %!!!!)
  • Ой, як упалі магутныя
    15.02.2026
    Цяперашняю прэзіыдэнцкай адміністрацыяй у ЗША кіруюць вар'яты й дурні.
  • М
    15.02.2026
    Эліта звышдзяржавы)

Цяпер чытаюць

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны36

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

У Бразіліі 37‑гадовая жанчына выдавала сябе за 12‑гадовую і трапляла ў прыёмныя сем'і, дзе жыла за чужы кошт7

Кіроўца, які ўляцеў на шалёнай хуткасці ў падземны пераход у Кіеве, перад тым справакаваў чатыры ДТЗ1

Лукашэнка ў Гродне згадаў пра Ціханоўскую ва Украіне і расказаў пра цяжкую долю беларускіх дактароў на Захадзе29

Магілёўскія студэнты зрабілі адкрыццё, разбіраючы даўнюю археалагічную калекцыю1

Загінуў калмыцкі Герой Расіі, які летась праславіўся, дакладваючы Пуціну пра поспехі13

«Выглядае як жарт». У беларускі спісалі 3740 BYN за 6 хвілін у роўмінгу4

У акупаваным Севастопалі пачалі абмяжоўваць продаж прадуктаў у адны рукі5

Археолагі завяршылі сёлетнія раскопкі на Менцы. Што знайшлі?16

У Японіі на чатырох людзей напаў надзвычай кемлівы мядзведзь

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны36

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць