Грамадства4949

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы

У дзяўчыны выявілі пухліну яечніка, і лекары прынялі рашэнне выдаліць гэты орган, аднак падчас аперацыі гінеколаг самавольна вырашыў пашырыць аб'ём умяшання і выдаліў ёй усю матку без якой-небудзь неабходнасці. 

Ілюстрацыйнае фота

Польскаму гінеколагу, прафесару Дарыюшу С., можа пагражаць суровае пакаранне за тое, што падчас аперацыі ён пазбавіў маладую дзяўчыну магчымасці мець дзяцей. Пра гэты жахлівы выпадак піша выданне The Warsaw са спасылкай на Gazeta Wyborcza.

У 2024 годзе беларуска Вікторыя звярнулася ў адну з бальніц Познані з болямі ў жываце. УГД выявіла пухліну яечніка, і лекары прынялі рашэнне выдаліць гэты орган. Аднак падчас аперацыі, не чакаючы вынікаў гістапаталагічнага даследавання, гінеколаг самавольна вырашыў пашырыць аб'ём умяшання. Ён выдаліў дзяўчыне другі яечнік, матачныя трубы і матку, назаўжды пазбавіўшы яе здольнасці да дзетараджэння.

Пазней высветлілася, што пухліна мела нізкую ступень злаякаснасці, і радыкальная аперацыя не была неабходнай — шанцы на выжыванне пацыенткі былі блізкія да 100% нават без выдалення ўсіх органаў.

Пракуратура Познані сцвярджае, што лекар дзейнічаў без усвядомленай згоды пацыенткі і парушыў медыцынскія працэдуры. Больш за тое, у дакументах былі знойдзеныя недакладныя звесткі пра ход аперацыі, а пра тое, што адбылося насамрэч, дзяўчына даведалася толькі праз чатыры дні.

Нацыянальны кансультант па анкагінекалогіі назваў дзеянні калегі непрафесійнымі, а іншыя медыкі ў каментарах выданню выказаліся яшчэ больш жорстка: «Ён выпатрашыў яе, як мяснік».

Лекар сваёй віны не прызнае. Яму пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі.

Каментары49

  • Зулус
    01.03.2026
    А што офіс Ціханоўскай? Як абранае правы ахвяры і як дапамагае? Ці ў яго іншыя, больш цікавыя і важныя заняткі?
  • Бывший политзэк
    01.03.2026
    Единственная причина, почему польская медицина развивается - масштабный приток специалистов из Украины и рб. Сухой факт.
  • Нечага
    01.03.2026
    У польшчы ? 🐑
    Пасадзяць канавала ? 🤡
    Не сьмяшыця маіх курэй ! 😊

Цяпер чытаюць

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў3

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

Хто ён, муж Дуа Ліпы, які кінуў школу дзеля футболу, а зараз лічыцца галоўным фаварытам на ролю Джэймса Бонда1

У Швейцарыі пройдзе рэферэндум, каб абмежаваць колькасць насельніцтва краіны 10 мільёнамі чалавек15

УСУ атакавалі мост у Чангары ў Крыме8

Чырвоная дарожка, шыкоўныя строі, дождж і бясплатны махіта. Як прайшоў выпускны ў Ліцэі БДУ ФОТЫ16

Замест пенсіі — калонія. 72‑гадовага беларускамоўнага айцішніка асудзілі па цяжкіх палітычных артыкулах9

Учора Гомель накрыла магутная залева

Тысячы супрацоўнікаў SpaceX стануць мільянерамі пасля IPO3

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі12

«Паступаюць пагрозы проста на месцы». Студэнт ЕГУ пра ператрусы і парады для тых, хто ў Беларусі19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў3

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць