Свет11

Прэм'ер-міністрам Непала павінен стаць былы рэпер. Ён перамог на выбарах пасля пратэстаў пакалення Z

Яго партыя пераканаўча перамагла на выбарах.

Фота: Sanjit Pariyar/NurPhoto via Getty Images

Былы рэпер Балендра Шах можа стаць прэм'ер-міністрам Непала пасля пераканаўчай перамогі яго партыі на выбарах, піша Бі-бі-сі.

Нацыянальная незалежная партыя (таксама вядомая як «Растрыя Сватантра», RSP) атрымала перамогу на першых выбарах пасля пратэстаў прадстаўнікоў пакалення Z, якія прывялі да дзясяткаў ахвяр і звяржэння ўрада.

Упершыню за некалькі дзесяцігоддзяў адна партыя атрымала большасць у Непале, дзе выбарчая сістэма звычайна прыводзіць да кааліцыйных урадаў.

35‑гадовы Шах перамог 74‑гадовага Шарму Олі, які чатыры разы займаў пасаду прэм'ер-міністра, у акрузе Джхапа-5 — традыцыйна надзейнай акрузе для Камуністычнай партыі Непала (UML).

«Гэта перамога надзеі і перамен, — заявіў адзін з лідараў RSP Рамеш Паўдзьял. — Гэта самае яркае пацверджанне руху пакалення Z. Сапраўдная даніна памяці пакутнікам пакалення Z будзе выказана ў штодзённай працы ўрада пад кіраўніцтвам Балендры Шаха».

Вынікі выбараў паказалі моцную грамадскую незадаволенасць палітычным істэблішментам: традыцыйныя партыі і іх лідары страцілі вялікую колькасць месцаў у парламенце.

Гэтыя выбары лічыліся аднымі з самых значных і напружаных за апошнія гады: у іх сышліся палітычныя цяжкавагавікі, якія дзесяцігоддзямі дамінавалі ў палітыцы Непала, і больш маладое пакаленне, якое абяцала пакончыць з карупцыяй і адкрыць новую главу ў жыцці краіны.

Хто такі Балендра Шах?

Балендра Шах — рэпер, які стаў палітыкам і сімвалам «рэвалюцыі пакалення Z».

Нягледзячы на адносна невялікі палітычны досвед, 35‑гадовы Шах лічыўся фаварытам гонкі. Ён правёў дынамічную кампанію, здолеўшы скарыстацца імкненнем да перамен — асабліва сярод маладых непальцаў.

Шах па адукацыі інжынер, аднак сваю папулярнасць ён набыў як рэпер, які крытыкуе ў сваіх песнях беднасць, беспрацоўе і карупцыю. У 2022 годзе ён вырашыў заняцца палітыкай і балатаваўся як незалежны кандыдат на пасаду мэра Катманду.

Атрымаўшы ўпэўненую большасць галасоў, ён прыступіў да маштабнай задачы — навядзення парадку ў горадзе, уключаючы руйнаванне незаконных пабудоў і вырашэнне праблемы са смеццем.

Аднак менавіта моладзевыя пратэсты ў верасні мінулага года вывелі Шаха на агульнанацыянальны ўзровень.

Пасля таго як раптоўна ўспыхнулі дэманстрацыі — першапачаткова справакаваныя забаронай сацыяльных сетак, але якія падсілкоўваліся больш шырокім незадавальненнем карупцыяй і эканамічным становішчам, улады адказалі сілай — 21 пратэстоўца загінуў.

Паўстанне перарасло ў больш шырокія беспарадкі і падпалы, у выніку якіх загінулі 70 чалавек. У канчатковым выніку гэта прывяло да адстаўкі ўрада на чале з К. П. Шармай Олі, які чатыры разы займаў пасаду прэм'ер-міністра, і яго пракітайскай Камуністычнай партыі.

У непальскай палітыцы назапасілася стомленасць з-за пастаянных палітычных манеўраў трох найбуйнейшых партый і самой партыйнай сістэмы, дзе амаль не было стымулаў да рэформаў і практычна не існавала альтэрнатывы, кажа аналітык з Катманду Аміш Радж Мулмі.

«Вынікі гэтых выбараў можна разглядаць як галасаванне супраць старых партый. Нізкая яўка і высокі вынік RSP паказваюць на тое, што прыхільнікі традыцыйных партый проста не прыйшлі на выбарчыя ўчасткі», — дадае ён.

«Многія непальцы, у тым ліку я, вельмі рады гэтаму», — распавёў Бі-бі-сі 40‑гадовы Рагхунат Неўпане. — Я адчуваю вялікі аптымізм».

Па словах Рагхуната, тое, што Шах і яго партыя могуць атрымаць большасць у дзве траціны галасоў, усяляе ў яго надзею, што Непалам будзе кіраваць больш стабільны ўрад, чым крохкія кааліцыі мінулага.

«Мне здаецца, Балендра здольны выкараніць карупцыю і прасунуць эканоміку наперад», — сказаў ён.

Аднак у Рагхуната ёсць і некаторыя асцярогі.

На пасадзе мэра Балендра Шаха крытыкавалі праваабарончыя арганізацыі за жорсткае выкарыстанне паліцыі супраць вулічных гандляроў, калі ён спрабаваў вызваліць дарогі сталіцы і спыніць працу неліцэнзаваных гандлёвых кропак. Перадвыбарчы штаб Шаха не адказаў на запыт аб каментары.

Каментары1

  • Балендра Шах "Бедность" альбом "Слезы детей" ("Baccāharu kō ām̐su" )2019
    10.03.2026
    Реп шнеп у нас много бед
    Hāmīsam̐ga dhērai samasyāharū chan, ṟyāpa, snā'ipara.
    Это реп не про слонов
    Yō ṟyāpa hāttīharūkō bārēmā hō'ina.
    Это реп бедность
    Yō ṟyāpa garibīkō bārēmā hō.
    Это реп много слов
    Yō ṟyāpa śabdaharūlē bhari'ēkō cha.
    Бедность нас хватает бедность
    Garibīlē hāmīlā'ī samātirahēkō cha.
    За бедностью есть бедность
    Garibībhandā bāhira, garibī cha.
    В Непале без дна
    Nēpālamā kunai tala chaina.
    У бедности много рук
    Garibīkā dhērai hātaharū chan.
    Бедность вокруг
    Garibī cāraitira cha.
    дальше перебивка женским тонким голосом
    Шива Шива нас хватает живо
    Śiva, śivalē hāmīlā'ī chiṭṭai samātchan
    Руки Шивы милы, руки Шивы живы
    Śivakā hātaharū mīṭhā chan, śivakā hātaharū jīvita chan.
    Бедность это Шива что танцует живо
    Garibī bhanēkō śiva hō, jō chiṭō nāccha.
    Что танцует дома что танцует в школе
    Gharamā kē nāccha, skūlamā kē nāccha.
    Что танцует в поле что танцует здесь
    Khētamā kē nāccha, yahām̐ kē nāccha.
    Танцуй Шива танцуй богатство нам натанцуй
    Khētamā kē nāccha, yahām̐ kē nāccha.

    У бедности много рук
    Garibīkā dhērai hāta hunchan
    У бедности много слёз
    garibīkā dhērai ām̐su hunchan
    У бедности много букв
    garibīkā dhērai akṣara hunchan
    Бедности это всерьёз
    garibī gambhīra cha
    Дети плачут не смеются
    Baccāharū runchan, hām̐sdainan.
    Дети ищут не находят
    Baccāharū khōjchan, phēlā pārdainan.
    Дети хотят дети ходят
    Baccāharū cāhanchan, baccāharū hiṇḍchan.
    У туристов что-то просят
    Tinīharū paryaṭakaharūsam̐ga kēhī māgchan.
    Есть будущее у детей
    Baccāharūkō bhaviṣya huncha
    Есть будущее у матерей
    āmāharūkō bhaviṣya huncha
    Есть что сказать мне стране моей
    āmāharūkō bhaviṣya huncha
    Из бедности мы выйдем и будем сильны
    hāmī garibībāṭa niskanēchauṁ ra baliyō hunēchauṁ
    Из бедности выход есть я скажу пацаны
    Garibībāṭa mukta hunē ē'uṭā upāya cha, ma timīlā'ī bhanchu!
    Гори бедность гори бедность
    Garibī jalā'ū, garibī jalā'ū
    В огне наших сердец
    hāmrō hr̥dayakō āgōmā
    Мы съедим бедность
    hāmī garibī khānēchauṁ
    Мы сделаем из неё холодец
    hāmī tyasabāṭa jēlīyukta māsu banā'unēchauṁ

Цяпер чытаюць

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі6

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі

Усе навіны →
Усе навіны

Прарасійскі блогер заявіў, што ўкраінскія дроны ляцяць у Расію праз Беларусь16

У Баранавіцкім раёне трапіў у ДТЗ аўтамабіль з клубніцамі. Ягады заслалі дарогу ФОТА2

Тры нажы, чатыры гадзіны і 35 літраў. Беларусы актыўна збіраюць першыя лісічкі4

Міністр замежных спраў Літвы сустрэўся з прадстаўнікамі беларусаў і запэўніў іх у нязменнасці палітыкі10

18‑гадовы сын Рамзана Кадырава Адам атрымаў званне Героя Чачні. Другі раз8

Купалаўскі тэатр прэзентуе спектакль «Чорны замак Альшанскі»1

Індыя закупіла беларускія ўдарныя дроны-камікадзэ4

Камандуючы войскамі ЗША ў Еўропе заявіў, што Пуцін не шукае вайны з НАТА4

«Павісла на гэтых жалязяках». Мінчанцы турнікетам зламала нагу ў метро26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі6

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць