Грамадства44

Названы самыя ўпарадкаваныя месцы Беларусі

Падведзены вынікі Года ўпарадкавання — вызначаны найлепшыя вобласць, раёны і населеныя пункты.

Паводле пастановы ўрада, лепшай вобласцю краіны прызнана Гомельская.

Сярод абласных цэнтраў і сталіцы першае месца атрымаў Гродна, які пацвердзіў свой статус аднаго з самых дагледжаных гарадоў Беларусі.

У розных катэгорыях населеных пунктаў лідарамі сталі Ліда і Наваполацк (сярод гарадоў з насельніцтвам больш за 50 тысяч чалавек), а таксама Астравец, Заслаўе і Пружаны (у катэгорыі ад 10 да 50 тысяч жыхароў).

Сярод меншых гарадоў адзначаны Чашнікі, Чэрыкаў, Бялынічы і гарадскі пасёлак Акцябрскі.

Не засталіся без узнагарод і вёскі: лепшымі сельскімі населенымі пунктамі прызнаны Домжарыцы Лепельскага раёна, аграгарадок Акцябрская Віцебскага раёна, аграгарадок Кароцькі Кармянскага раёна, аграгарадок Шэні Пружанскага раёна і вёска Ляскавічы Іванаўскага раёна.

Сярод раёнаў-пераможцаў у кожнай вобласці і Мінску сёлета апынуліся Бярозаўскі, Чашніцкі, Калінкавіцкі, Лідскі, Маладзечанскі, Шклоўскі і Першамайскі раён сталіцы.

Пераможцы атрымаюць розныя грашовыя прэміі з рэспубліканскага бюджэту на развіццё гарадской інфраструктуры.

Каментары4

  • У складзе БССР/РБ
    11.03.2026
    З еўрапейскага Гродна зрабіўся рускі гарадок. На жаль.
  • Žvir
    11.03.2026
    A voś i nie nazvany. Asabliva Lida tam ni pry čym.
  • Тутэйшы
    11.03.2026
    Прапаную Аграгарадок лічыць аглагарадком ( першыя тры літары ініцыялы сумнеўнай асобы), так будзе адпавядаць рэчаіснасці, бо у загніваючай Эўропе ні адна вёска не адпавядае крытэрыям гэтага населенага пункту. Вось у Польшчы напрыклад, навошта рабіць асфальтавую дарогу у поле, грошы няма куды дзець

Цяпер чытаюць

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА3

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

У візавыя цэнтры Польшчы будуць запісваць па-новаму9

Беларусам збіраюцца дазволіць паляваць яшчэ на адну жывёліну

У Мінску ёсць дзіўны пераход са святлафорам, які вядзе ў тупік. Чаму так?6

«Занадта старонні чалавек». Леаніду Судаленку патлумачылі, чаму яму не скажуць пра прычыны прызнання ягонай тыкток-старонкі «экстрэмісцкай»1

Прапагандыст Ігар Тур атрымаў «мыш ганьбы» — што гэта ўвогуле такое?6

На рынку ў Табарах пад Мінскам можна набыць скрынку бананаў усяго за 10 рублёў. Аднак гарантый няма

«Д’ябал носіць Прада — 2». Чаканні: лёгкая камедыя, каб развеяцца ўвечары. Рэальнасць: сатыра на ашалелы капіталізм, яго рабоў і памагатых11

УСУ ўзялі пад агнявы кантроль акупаваную Горлаўку1

У Вялікабрытаніі аб'явілі галасаванне за жывёл на будучых банкнотах для фунтаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА3

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць