Вайна22

За суткі Расія запусціла ва Украіну амаль 1000 беспілотнікаў

24 сакавіка Расія правяла адну з найбольш масавых атак на Украіну з выкарыстаннем ударных беспілотнікаў, паведаміла прэс-служба Паветраных сілаў Украіны.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: AP Photo / Efrem Lukatsky 

Паведамляецца, што днём 24 сакавіка ўкраінскія абаронцы зафіксавалі на тэрыторыі краіны больш за 550 расійскіх ударных БПЛА. Улічваючы ж начную атаку з 18:00 23 сакавіка па 18:00 24 сакавіка 2026 года (за ўмоўныя суткі), агульная колькасць выкарыстаных праціўнікам беспілотнікаў тыпу Shahed, Гербера і іншых склала амаль тысячу.

Асабліва шмат БПЛА ва Украіну залятала з поўначы — праз тэрыторыі Чарнігаўскай і Сумскай абласцей.

Геаграфія дзённых удараў была шырэйшай, чым начных: Палтава, Кіеў, Мікалаеў, Вінніца і заходнія рэгіёны — ад Хмяльніцкага да Львова.

15 удараў дасягнулі цэляў.

Паводле папярэдніх даных, па стане на 18:00 24 сакавіка ўкраінскай супрацьпаветранай абаронай быў збіты або падаўлены 541 БПЛА праціўніка.

Каментары2

  • И
    24.03.2026
    У меня вопрос, выдержит ли европейское ПВО аналогичный удар в 1000 беспилотников в сутки? Думают ли европейские генералы над этим на пятый год войны чтобы иметь относительно дешевые и эфемерные средства защиты? И такие же вопросы к лапидарному американскому политику, у которого якобы есть «карты на руках», выдержит ли его ПВО такого масштаба удары? Здесь математика простая, один шахед стоит 30-50 тысяч долларов, чтобы его сбить Штаты используют ракету средней стоимостью в 2 миллиона. Чтобы отбить такую атаку в 1000 дронов, придется только на ракеты потратить 2 миллиарды в сутки.
  • Страж Поля
    24.03.2026
    Гэта ж колькі грошай ужо адправілі ў неба за 4 гады вайны. І недзе ў гэты ж час у расіі хтосьці з сур’ёзным тварам кажа: «грошай няма, але вы трымайцеся», «трэба пацярпець», «складаная эканамічная сітуацыя». Складаная? Калі хапае на ракеты і дроны — гэта ўжо не складанасць. Гэта прыярытэты. И вы, россияне, не в приоритете. Живите с этим.

Цяпер чытаюць

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак6

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак

Усе навіны →
Усе навіны

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы12

Дзікія коні ў Валожынскім раёне хаваюцца ад спёкі на аўтобусным прыпынку ВІДЭА5

Дзяўчынка дапамагала бацьку секчы дровы, і гэта каштавала ёй двух пальцаў7

Ад удару дронам загінуў галоўны інжынер Запарожскай АЭС

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім34

У Крыме п'яная расійская паліцэйская насмерць збіла беларуса — і ўцякла з месца аварыі11

«Над горадам» Шагала прывезлі ў яго родны Віцебск3

«Калі памром, то разам». Жонка мужчыны, якога ледзь не засмактала ў ілюмінатар самалёта Ryanair, расказала пра перажытае3

Прыпыніў працу буйны нафтаперапрацоўчы завод у Башкартастане1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак6

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць