Грамадства11

У вадаёме мінскага парку знайшлі дзвюх чырванавухіх чарапах

У вадаёме парку Уручча ў Мінску заўважылі чырванавухіх чарапах. Пра знаходку паведаміў Onliner Раман: паводле яго слоў, у сажалцы жывуць як мінімум дзве асобіны.

Адна з чарапах даволі вялікая — каля 15 см, з прыкметным налётам на панцыры, які сведчыць аб тым, што яна знаходзіцца ў вадзе ўжо доўгі час. Непадалёк заўважылі яшчэ адну — меншага памеру. Па словах відавочцаў, падобных чарапах у гэтым парку бачылі і ў мінулым годзе. Гэта можа азначаць, што ім удалося перажыць зіму.

Як менавіта жывёлы апынуліся ў вадаёме, невядома. Хутчэй за ўсё, іх выпусцілі былыя ўладальнікі. Чырванавухіх чарапах часта прадаюць маленькімі, але з часам яны вырастаюць да вялікіх памераў і патрабуюць асаблівых умоў утрымання. Акрамя таго, гэтыя жывёлы могуць жыць да 30 гадоў.

Такіх чарапах у Беларусі заўважаюць не ўпершыню. Іх бачылі ў рацэ Свіслач, у сажалцы Батанічнага саду, а таксама ў Сожы, Нёмане і іншых вадаёмах. Некаторыя асобіны здольныя перажыць зіму, аднак многія не вытрымліваюць халадоў.

Чырвонавухая чарапаха лічыцца інвазіўным відам і занесена ў «Чорную кнігу інвазіўных відаў жывёл Беларусі». Спецыялісты адзначаюць, што такія жывёлы могуць уплываць на мясцовыя экасістэмы, хоць ступень гэтай пагрозы ацэньваецца як невысокая.

Тым часам аналагічныя чарапахі ўсё яшчэ трапляюць у продаж: напрыклад, на Барахолцы Onliner зараз прапануюць «вельмі мілую» трохгадовую асобіну «за сімвалічную суму».

Што рабіць, калі ўбачыў такую чарапаху ў вадаёме?

Забіраць чырванавухіх чарапах з вадаёма не трэба, паколькі сур'ёзнай шкоды ад іх пакуль няма.

— Як паступіць? Пагрозы такая чарапаха пакуль не нясе. Адна-дзве такія асобіны ў гарадскім вадаёме ў пэўнай ступені нават упрыгожваюць яго. Так што я б асабліва не турбаваўся. Але калі ўзнікаюць пытанні, тэлефануйце нам у Акадэмію навук, у Мінскі заапарк альбо на біялагічны факультэт БДУ, дзе вам падкажуць, як паступіць, — расказваў Onlíner кандыдат біялагічных навук, вядучы навуковы супрацоўнік Навукова-практычнага цэнтра па біярэсурсах Нацыянальнай акадэміі навук Сяргей Драбенкаў.

Каментары1

  • Алесь
    25.03.2026
    трэба забіраць і недзе здаваць. бо калі так пусцім, будзе як з залатарнікам, каларадскім жуком, баршчавіком і іншымі інвазіўнымі відамі

Цяпер чытаюць

УСУ атакавалі паромную пераправу паміж мацерыком і Крымам. Яна не працуе, бензіну ў Крыме больш не засталося3

УСУ атакавалі паромную пераправу паміж мацерыком і Крымам. Яна не працуе, бензіну ў Крыме больш не засталося

Усе навіны →
Усе навіны

Сузаснавальнік Ubisoft Клод Гіё загінуў падчас крушэння самалёта ў Францыі

Алімпійскі прызёр Максім Недасекаў ажаніўся другі раз. Гэтым разам з Лалітай15

Упершыню з 2000 года: у Мінску будуюць новую трамвайную канцавую4

У Пухавіцкім раёне праходзіць турнір па тарфяным футболе

Мядзведзеў заявіў, што для Расіі ніякіх правілаў у дачыненні да Кіева больш няма14

Ахвяры інтэграцыі. Расія бясплатнымі пуцёўкамі і праз Рассупрацоўніцтва заваблівае беларускіх дзяцей34

Мінчанку, якая дапамагала шукаць згубленых жывёл, асудзілі за палітыку7

Беларусу ў Расіі падкінулі наркотыкі, пратрымалі ў СІЗА два з паловай гады — і апраўдалі

«Ну што, Карней, гатовы?» У гадавіну нечаканага вызвалення журналіст «Радыё Свабода» згадаў апошні дзень за кратамі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

УСУ атакавалі паромную пераправу паміж мацерыком і Крымам. Яна не працуе, бензіну ў Крыме больш не засталося3

УСУ атакавалі паромную пераправу паміж мацерыком і Крымам. Яна не працуе, бензіну ў Крыме больш не засталося

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць