Грамадства33

Беларусы абурыліся, што шакаладка «Любімая Алёнка» «пахудзела». На прадпрыемстве адрэагавалі

Беларусы ў сацсетках пачалі абмяркоўваць змены ў вядомай шакаладцы «Любімая Алёнка». Людзі заўважылі, што вага пліткі стала меншай — замест ранейшых 100 грамаў цяпер яна важыць каля 85. Гэта выклікала незадаволенасць пакупнікоў, а некаторыя нават сказалі, што смак нібыта пагоршыўся, піша агенцтва «Мінск-Навіны».

Асабліва актыўна навіна абмяркоўвалася ў інтэрнэце пасля відэа, у якім жыхарка Мінска паказала новую вагу шакаладкі. У каментарыях многія выказалі абурэнне з-за такіх змен.

Посмотреть в Threads

На фабрыцы «Камунарка», якая выпускае гэты шакалад, патлумачылі, што памяншэнне вагі звязана, маўляў, з агульнай тэндэнцыяй у свеце: вытворцы кандытарскіх вырабаў усё часцей робяць прадукцыю меншай па вазе. Паводле іх слоў, гэта пацвердзілі і маркетынгавыя даследаванні. Змяншэнне ж вагі «дазваляе зрабіць прадукт больш даступным шырокаму колу спажыўцоў».

Што датычыцца скаргаў на смак, то на прадпрыемстве лічаць іх суб’ектыўнымі. Там падкрэслілі, што рэцэптура шакаладу не змянялася і застаецца такой жа, як і раней.

Каментары3

  • политзек
    31.03.2026
    ну хоть чему-то возмутились..
  • Захар
    31.03.2026
    Это не что иное как скрытое повышение цены. Цена на продукт остаётся той же, а вот изменение массы в сторону уменьшения не каждый заметит.
  • Ёсік
    31.03.2026
    Як га.но нейкае ўчыніць у краіне, не патрэбныя сусьветныя тэндэнцыі. А як схаваць звычайную Вельмі грошы патрэбныя - адразу на іншых ківаюць. Памятаеце сьмятану па 200/400гр, якая ператварылася ў 180/350-380, масла сьметанковае 200 у 180, сыркі 50 у 45, сыр нарэзаны 200 у 150, ды іншыя прыклады, а кошты амаль застаюцца на старым узроўні.

Цяпер чытаюць

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч36

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Усе навіны →
Усе навіны

«Прафесійныя спартсмены кансультуюцца са мной». Беларускі тэлекаментатар схуднеў на 50 кілаграмаў7

Ва Удмурціі адбіваюць самую масіраваную атаку БПЛА2

«Можна набыць і ананасы, і бутэлечку IPA». Беларусы ў захапленні ад асартыменту аўталаўкі4

ГУР знішчыла пускавую ўстаноўку С-400 у Крыме і РЛС1

Ці правядуць метро ў «Паўночны бераг» і як рэканструююць Даўгінаўскі тракт. Якія перамены чакаюць Цэнтральны раён сталіцы1

У камандаванні ЗША лічаць, што ўдары ў раёне Армуза вычарпалі эфектыўнасць — Axios3

Беларуска адкрыла школу для сляпых дзяцей у індыйскай глыбінцы2

Уначы Белгарад быў атакаваны беспілотнікамі1

Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц і залеў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч36

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць