Улада

Як адбываецца сачэньне

На прыкладах Зарамбюка й Кацоры можна раіць: думайце, перш чым гаварыць па мабільніку.

У СМІ зьяўляюцца зьвесткі пра чарговую канфіскацыю інфармацыйных матэрыялаў. Студэнта Яўгена Скрабутана 12 студзеня міліцыянты спынілі на вакзале ў Мастах, як толькі ён выйшаў з электрычкі. З сумкі забралі 5000 каляндарыкаў з выявай Мілінкевіча. Не дапамагло нават заступніцтва дэпутата райсавету Алеся Зарамбюка, які заявіў міліцыянтам, што сумка ягоная.

Адкуль міліцыя ведала, у каго шукаць матэрыялы? Зарамбюк мяркуе, што міліцыя праслухоўвала яго тэлефонныя размовы з Скрабутанам.

Такія ж перасьцярогі выказвае кіраўнік гомельскага выбарчага штабу адзінага Ўладзімер Кацора: «Па мабільніку чалавека можна адсачыць з дакладнасьцю да 1 м». Ён распавядае, як Андрэй Кара вёз 20 тыс. календароў з партрэтам Мілінкевіча. Пад’яжджаючы да Гомелю, па мабільніку паведаміў Кацору, што вязе два пачкі, спытаў, на які адрас прывезьці. Кацора назваў адрас — на гэтай вуліцы аўтамабіль Кары і затрымалі. Пасьля аднаго тэлефанаваньня затрымалі з каляндарыкамі й яшчэ аднаго гомельскага актывіста — Валера Рыбчанку.

Аўтамабіль Кацоры неаднаразова затрымлівалі падчас перавозкі каляндарыкаў — штораз ля Жлобіна. Ён лічыць, што за ім адмыслова сочаць. Каб праверыць вэрсію, Кацора дэманстрацыйна вынес з офісу ў машыну дзьве скрынкі з падшыўкай «Советской Белоруссии», заехаў у іншы офіс, дзе яму перадалі вопратку з гуманітарнай дапамогі. «Мяне затрымалі, я запатрабаваў, каб афіцыйна склалі пратакол. Але ж яны ня сталі канфіскоўваць «Советскую Белоруссию» ды панчохі», — кпіць Кацора.

Апошнім разам за Кацорам сачылі 16 студзеня. І зноў-такі каля Жлобіна. Гэтым разам чырвоны «мэрсэдэс»: «Калі я заехаў на запраўку, то дэманстратыўна адкрыў багажнік. Яны пабачылі, што нічога не вязу, і ня сталі затрымліваць».

Аўтамабіль кіраўніка віцебскага выбарчага штабу Хрыстафора Жаляпава затрымалі, калі ён ехаў зь Мілінкевічам у Наваполацак і вёз інструкцыі для зьбіральнікаў подпісаў: «У супрацоўніка ДАІ быў запісаны на руцэ нумар аўтамабіля». Жаляпаў кажа, што міліцыянты не абцяжарваюць сябе адмысловым «хвастом». «Аўтамабіль затрымліваюць у Віцебску для дагляду кожны дзень адзін-два разы». Тое самае неаднаразова рабілі з аўтамабілем адказнага за збор подпісаў Кастуся Смолікава, покуль ягоная машына не зламалася. «Таму цяпер мы ня возім з сабой ніякіх матэрыялаў», — кажа віцебскі актывіст.

Улады пільнуюць дэмакратычных актывістаў. Але й тыя пільнуюцца, каб шпегам на прэмію не зарабіць. Прынамсі, у краіне канфіскоўваецца толькі малая частка самадрукаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім10

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Дзмітрый Асанаў накаўтаваў венесуэльца Роджэра Гуцьерэса

Пашынян: Вырашым і выйдзем з АДКБ. Мы не дазволім, каб Лукашэнка зноў стаў нашым гарантам13

У Маскве карціну Малевіча прадалі за чатыры мільёны даляраў1

Каза ад вікінгаў і «суровая ўпарадкаванасць беларускай песні». Што пісалі пра Беларусь у прапагандысцкім часопісе часоў акупацыі20

«Дзеці пілі той самы напой». Бацькі з іншых гарадоў пра атручэнне дашкольнікаў у Барысаве10

Амерыканскага акцёра Джэймса Хэндзі пасынак зарэзаў нажом2

Трампа ўсцешыла перспектыва асабістай сустрэчы Зяленскага і Пуціна — «вельмі добрых людзей»5

Навошта Зяленскі напісаў ліст Пуціну?7

На аддаленым востраве ў Інданезіі зноў пабачылі вельмі рэдкага папугая1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім10

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць