Грамадства

Кіроўцу з Пінска адправілі ў калонію за падрыхтоўку да «масавых беспарадкаў», «абразу» Лукашэнкі і «распальванне варожасці»

Сяргей Палхоўскі амаль усё жыццё круціў абаранак — працаваў таксістам і кіроўцам. Але нядаўна Брэсцкі абласны суд адправіў яго за краты, асудзіўшы па трох палітычных артыкулах. Хутчэй за ўсё, за каментары ў інтэрнэце.

Сяргей Палхоўскі. Фота з ягонай старонкі ў Аднакласніках

Сяргею Палхоўскаму 48 гадоў. Ён нарадзіўся ў Шчучыне Гродзенскай вобласці. Але неўзабаве сям'я пераехала ў Пінск, скончыў школу ён ужо там.

Усё сваё працоўнае жыццё Сяргей быў кіроўцам. Ён быў індывідуальным прадпрымальнікам і таксаваў у родным Пінску. Пазней ездзіў на заробкі ў Расію, дзе быў кіроўцам грузавіка.

Мужчына жанаты. У вольны час моцна захапляецца рыбалкай.

Сяргея арыштавалі ў мінулым годзе. А нядаўна Брэсцкі абласны суд вынес Палхоўскаму прысуд адразу па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса. Яго асудзілі за «распальванне варожасці» (ч. 1 арт. 130) і «абразу Лукашэнкі» (ч. 1 арт. 368). Акрамя таго, мужчыну абвінавацілі яшчэ і ў падрыхтоўцы да масавых беспарадкаў (ч. 1 арт. 13 і ч. 1 арт. 293).

Звычайна такія справы ўзбуджаюць за рэзкія каментары ў інтэрнэце, абмеркаванне пратэстаў або заклікі да вулічных акцый.

Санкцыі па гэтых артыкулах прадугледжваюць да 15 гадоў зняволення. Вядома, што цяпер Сяргей Палхоўскі ўжо знаходзіцца ў калоніі, але дакладны прысуд невядомы.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары

Цяпер чытаюць

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў7

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

Хто ён, муж Дуа Ліпы, які кінуў школу дзеля футболу, а зараз лічыцца галоўным фаварытам на ролю Джэймса Бонда1

У Швейцарыі пройдзе рэферэндум, каб абмежаваць колькасць насельніцтва краіны 10 мільёнамі чалавек15

УСУ атакавалі мост у Чангары ў Крыме8

Чырвоная дарожка, шыкоўныя строі, дождж і бясплатны махіта. Як прайшоў выпускны ў Ліцэі БДУ ФОТЫ16

Замест пенсіі — калонія. 72‑гадовага беларускамоўнага айцішніка асудзілі па цяжкіх палітычных артыкулах9

Учора Гомель накрыла магутная залева

Тысячы супрацоўнікаў SpaceX стануць мільянерамі пасля IPO3

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі12

«Паступаюць пагрозы проста на месцы». Студэнт ЕГУ пра ператрусы і парады для тых, хто ў Беларусі19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў7

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць