Грамадства

Дрыбінскі раён — самы маленькі ў Беларусі — прырасце на 100 квадратных кіламетраў

За кошт Магілёўскага, Шклоўскага і Горацкага раёнаў.

Плошча Дрыбінскага раёна павялічыцца прыкладна на 100 квадратных кіламетраў (10 тысяч гектараў) пасля ўзбуйнення за кошт далучэння тэрыторый суседніх раёнаў. Пра гэта заявіў кіраўнік Магілёўшчыны Анатоль Ісачанка, піша БелТА.

«Сёння ў нас тры сельскагаспадарчыя прадпрыемствы ў Дрыбінскім раёне. У выніку рэарганізацыі іх будзе шэсць. Раён павялічыцца па плошчы прыкладна на 10 тысяч гектараў. Гэта будзе сярэднестатыстычны раён Магілёўскай вобласці», — сказаў Анатоль Ісачанка.

Узбуйненне плануецца за кошт зямель Магілёўскага, Шклоўскага і Горацкага раёнаў. Пры гэтым падыход прадугледжвае не проста пашырэнне тэрыторыі, але і перадачу дзейных прадпрыемстваў.

Дрыбінскі раён — самы маленькі ў Беларусі, яго плошча ўсяго 767 квадратных кіламетраў, насельніцтва — 8922 чалавекі. Тут толькі чатыры сельсаветы.

Дрыбінскі раён быў заснаваны ў 1924 годзе ў складзе Аршанскай акругі і двойчы скасоўваўся: у 1931 і 1959 годзе. У 1959 годзе яго тэрыторыя была падзеленая паміж Шклоўскім, Горацкім, Чавускім і Мсціслаўскім раёнамі. Адноўлены ў 1959 годзе. У самім Дрыбіне жыве 2877 чалавек.

Каментары

Цяпер чытаюць

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак6

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім34

У Крыме п'яная расійская паліцэйская насмерць збіла беларуса — і ўцякла з месца аварыі11

«Над горадам» Шагала прывезлі ў яго родны Віцебск3

«Калі памром, то разам». Жонка мужчыны, якога ледзь не засмактала ў ілюмінатар самалёта Ryanair, расказала пра перажытае3

Прыпыніў працу буйны нафтаперапрацоўчы завод у Башкартастане1

Надзея і Уладзімір з Irdorath паведамілі пра нараджэнне сына2

Дарадца Мінабароны Украіны: Рэтранслятары ў Беларусі ўсё адно выкарыстоўваюцца для атак на Украіну13

У Нью-Ёрку прадалі самага дарагога дыназаўра ў свеце2

У Мінску метро будзе працаваць даўжэй у сувязі з футболам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак6

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць