Свет33

Трамп дазволіць Пуціну працягваць гандляваць нафтай без абмежаванняў праз адсутнасць міру з Іранам

ЗША найбліжэйшым часам абвесцяць пра працягненне дазволу на продаж падсанкцыйнай расійскай нафты, паведамляе Semafor са спасылкай на блізкія да амерыканскага Мінфіна і Дзярждэпа крыніцы.

Фота: Hristo Rusev/Getty Images

Паводле іх слоў, тое ж самае будзе зроблена і ў адносінах да паліва з Ірана. Пры гэтым суразмоўцы выдання не ўдакладнілі, на які тэрмін улады ЗША працягнуць дазволы для Масквы і Тэгерана.

Амерыканскі Мінфін у сакавіку на адзін месяц — да 11 красавіка — вывеў з-пад санкцый экспарт расійскай нафты і нафтавых прадуктаў, якія ўжо былі загружаны на караблі. Такое ж паслабленне было зроблена і для нафты Ірана, якая знаходзілася ў моры.

Міністр фінансаў ЗША Скот Бесэнт адзначаў, што мэта гэтых мер — умацаваць стабільнасць на сусветных энергетычных рынках, цэны на якіх выраслі з-за вайны ў Іране. Ён таксама падкрэсліў, што часовае зняцце санкцый «не прынясе істотнай фінансавай выгады расійскаму ўраду, які атрымлівае большую частку сваіх энергетычных даходаў ад падаткаў, узятых на месцы здабычы».

Пры гэтым, па даных Мінэканамразвіцця РФ, сярэдняя цана расійскай нафты Urals пасля часовага зняцця санкцый у сакавіку вырасла да максімальнага ўзроўню з кастрычніка 2023 года — $77 за бараль. Гэта на 73% больш, чым у лютым ($44,59 за барэль), а таксама вышэй за закладзены ў бюджэт сярэднегадавы ўзровень у $59 за бараль, піша Moscow Times.

Каментары3

  • Агентура.ру
    09.04.2026
    Пуцiну трэба грошы на вайну.
  • Х
    09.04.2026
    Тут важнае ўдакладненне. Санкцыі часова прыпыняюцца для нафты, каторая знаходзілася ў моры на караблях умомант зняцця санкцый. На ўсю іншую нафту санкцыі не распаўсюджваюцца.
  • Найперш не галасі!
    09.04.2026
    У Расеі бяруцца падаткі не па месцы здабычы , а па месцы рэгістрацыі. Таму Масква жыруе, а не рэгіёны не.
    Але даходы бюджэту і алігархаў бяруцца з экспарту нафты і газу.
    Цяпер даходы рухнулі напалову з-за адмовы Еўропы браць энерганосьбіты з Расіі, але Трамп стараецца расійскія даходы адрадзіць - заблакаваў венесуэльскую нафту, пасля пачаў вайну на Блізкім Усходзе, цяпер спрабуе заліць свет нафтай з Расеі на умовах манапольнага гандлю.
    І стараеецца пачаць вайну ў раёне нарвежскай здабычы вуглевадародаў - ў Грынландыі.

Цяпер чытаюць

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА3

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

У візавыя цэнтры Польшчы будуць запісваць па-новаму9

Беларусам збіраюцца дазволіць паляваць яшчэ на адну жывёліну

У Мінску ёсць дзіўны пераход са святлафорам, які вядзе ў тупік. Чаму так?6

«Занадта старонні чалавек». Леаніду Судаленку патлумачылі, чаму яму не скажуць пра прычыны прызнання ягонай тыкток-старонкі «экстрэмісцкай»1

Прапагандыст Ігар Тур атрымаў «мыш ганьбы» — што гэта ўвогуле такое?6

На рынку ў Табарах пад Мінскам можна набыць скрынку бананаў усяго за 10 рублёў. Аднак гарантый няма

«Д’ябал носіць Прада — 2». Чаканні: лёгкая камедыя, каб развеяцца ўвечары. Рэальнасць: сатыра на ашалелы капіталізм, яго рабоў і памагатых11

УСУ ўзялі пад агнявы кантроль акупаваную Горлаўку1

У Вялікабрытаніі аб'явілі галасаванне за жывёл на будучых банкнотах для фунтаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА3

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць