Свет

У Бруселі патлумачылі, як пачне працаваць новая сістэма ўезду іншаземцаў у ЕС

У пятніцу, 10 красавіка, новая сістэма ўезду грамадзян замежных дзяржаў у Еўрапейскі Саюз EES (Entry/Exit System) цалкам уступіць у сілу і будзе прымяняцца на межах усіх дзяржаў-членаў. Дэталі пра гэту падзею расказала намесніца галоўнага прэс-сакратара Еўракамісіі Арыяна Падэста, піша «Еўрапейская праўда».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Lookby.media

Еўрасаюз гатовы да поўнага запуску новай сістэмы ўезду-выезду з 10 красавіка 2026 года.

«Заўтра сістэма ўезду-выезду будзе цалкам разгорнутая. Фаза разгортвання дагэтуль прасоўвалася добра, і яна ўжо адыгрывае важную ролю ў павышэнні бяспекі Еўрапейскага Саюза», — заявіла Падэста.

Яна дадала, што дзякуючы сістэме ўезду-выезду ЕС «стварыў самую сучасную ў свеце памежную ІТ-сістэму» і ўжо бачыць вынікі.

«За апошнія пяць месяцаў было зарэгістравана больш за 45 мільёнаў уездаў і выездаў. Было больш за 24 тысячы адмоў ва ўездзе, з якіх больш за 600 чалавек былі вызначаныя як такія, што ўяўляюць пагрозу бяспецы нашага Саюза», — расказала прэс-сакратарка.

Па яе словах, у сярэднім на гэты момант рэгістрацыя ўезду або выезду ў ЕС «займае каля 70 секундаў».

«Мы добра ўсведамляем, што, нягледзячы на ўзгоднены графік, некалькі дзяржаў-членаў усё яшчэ сутыкаюцца з тэхнічнымі цяжкасцямі ў гэтыя месяцы разгортвання. Мы знаходзімся ў цесным кантакце з гэтымі дзяржавамі-членамі, напрыклад, таксама шляхам абмену перадавым вопытам з тымі краінамі, дзе сістэма працуе вельмі добра», — паведаміла Арыяна Падэста.

Яна пацвердзіла, што «сістэма прадугледжвае гнуткасць для забеспячэння бесперабойнасці руху на мяжы — у прыватнасці, з улікам лета, калі мы можам чакаць крыху павялічанага руху».

«Правілы дазваляюць дзяржавам-членам прыпыніць рэгістрацыю біяметрычных даных, гэта значыць пэўным чынам часткова прыпыніць працу EES у выпадку празмернага часу чакання. Гэтая магчымасць існуе да верасня, такім чынам ахопліваючы летні перыяд, калі можна чакаць павелічэння працоўных нагрузак», — патлумачыла Падэста.

Каментары

Цяпер чытаюць

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА16

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

Пашынян: Вырашым і выйдзем з АДКБ. Мы не дазволім, каб Лукашэнка зноў стаў нашым гарантам13

У Маскве карціну Малевіча прадалі за чатыры мільёны даляраў1

Каза ад вікінгаў і «суровая ўпарадкаванасць беларускай песні». Што пісалі пра Беларусь у прапагандысцкім часопісе часоў акупацыі19

«Дзеці пілі той самы напой». Бацькі з іншых гарадоў пра атручэнне дашкольнікаў у Барысаве10

Амерыканскага акцёра Джэймса Хэндзі пасынак зарэзаў нажом2

Трампа ўсцешыла перспектыва асабістай сустрэчы Зяленскага і Пуціна — «вельмі добрых людзей»5

Навошта Зяленскі напісаў ліст Пуціну?7

На аддаленым востраве ў Інданезіі зноў пабачылі вельмі рэдкага папугая1

Уладзімір Зяленскі звярнуўся да Пуціна з адкрытым лістом, які нагадвае ўльтыматум48

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА16

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць