Вайна11

У Башкартастане дронамі атакаваны нафтахімічны завод

У Башкартастане мясцовыя жыхары паведамляюць пра выбухі над Стэрлітамакам і яго ваколіцамі. Паводле папярэдняй інфармацыі, цэллю атакі беспілотнікаў стаў Стэрлітамакскі нафтахімічны завод.

Па інфармацыі ўладаў рэгіёна, раніцай 15 красавіка дроны ўдарылі па прамысловай зоне Стэрлітамака. Частку беспілотнікаў удалося збіць, але іх абломкі ўпалі на тэрыторыю аднаго з прадпрыемстваў і выклікалі пажар. Падчас ліквідацыі наступстваў загінуў кіроўца пажарнай службы гэтага прадпрыемства.

Які менавіта аб’ект пацярпеў, афіцыйна не паведамляецца, аднак у СМІ згадваецца мясцовы нафтахімічны завод. Пажар працягваюць тушыць экстранныя службы, а маштабы разбурэнняў пакуль не раскрываюцца.

Кіраўнік украінскага Цэнтра супрацьдзеяння дэзынфармацыі Андрэй Каваленка таксама паведаміў пра гэтыя ўдары:

«Пад атакай Стэрлітамак у Башкартастане. Гэта адзін з цэнтраў хімічнай і нафтахімічнай прамысловасці РФ. Напрыклад, там ёсць Стэрлітамакскі нафтахімічны завод, які вырабляе іянол — прысадку да авіяцыйнага паліва і змазак для вайсковай тэхнікі», — напісаў Каваленка ў тэлеграме.

Стэрлітамакскі нафтахімічны завод вырабляе авіяцыйнае паліва, а таксама сінтэтычныя каўчукі, фенольныя антыаксіданты і розныя хімічныя дабаўкі і ацвярджальнікі. Завод уваходзіць у холдынг «Расхім». Ён ужо падвяргаўся атацы ўкраінскіх беспілотнікаў у ноч на 6 студзеня.

Пасля атакі ў некаторых навучальных установах горада часова спынілі заняткі, студэнтаў папярэдзілі пра магчымую небяспеку.

Паводле паведамленняў, для атакі маглі выкарыстоўвацца дроны-камікадзэ тыпу «Люты». Стэрлітамак знаходзіцца больш чым за 1300 кіламетраў ад зоны баявых дзеянняў.

Падобныя атакі ў Башкартастане адбываюцца не ўпершыню: раней беспілотнікі ўжо падалі ў сталіцы рэгіёна Уфе, выклікаючы пажары і пашкоджанні будынкаў.

Каментары1

  • Имя
    15.04.2026
    Heзависимая от рф Башкирия будет богатой

Цяпер чытаюць

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім7

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Дзмітрый Асанаў накаўтаваў венесуэльца Роджэра Гуцьерэса

Пашынян: Вырашым і выйдзем з АДКБ. Мы не дазволім, каб Лукашэнка зноў стаў нашым гарантам13

У Маскве карціну Малевіча прадалі за чатыры мільёны даляраў1

Каза ад вікінгаў і «суровая ўпарадкаванасць беларускай песні». Што пісалі пра Беларусь у прапагандысцкім часопісе часоў акупацыі19

«Дзеці пілі той самы напой». Бацькі з іншых гарадоў пра атручэнне дашкольнікаў у Барысаве10

Амерыканскага акцёра Джэймса Хэндзі пасынак зарэзаў нажом2

Трампа ўсцешыла перспектыва асабістай сустрэчы Зяленскага і Пуціна — «вельмі добрых людзей»5

Навошта Зяленскі напісаў ліст Пуціну?7

На аддаленым востраве ў Інданезіі зноў пабачылі вельмі рэдкага папугая1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім7

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць