Свет11

У Германіі зноў пачынаюць аперацыю па ратаванні гарбатага кіта Цімі. Паўмесяца таму на яго ўжо махнулі рукой

У Балтыйскім моры каля берагоў Германіі пачаўся новы этап аперацыі па выратаванні гарбатага кіта, якога празвалі Цімі. Ён апынуўся на мелкаводдзі і не можа самастойна выбрацца. Яго былі ўжо вырашылі пакінуць у спакоі і не ратаваць, але цяпер ратавальная аперацыя мае аднавіцца і выйсці на новы ўзровень, піша The Guardian. 

Фота: Philip Dulian/AP

Раней улады ўжо былі гатовыя спыніць спробы і дазволіць кіту загінуць, але сітуацыю змяніла фінансавая падтрымка двух заможных людзей, якія аплацілі новую выратавальную аперацыю. Адзін з іх адзначыў, што нават невялікі шанец варты таго, каб паспрабаваць.

Каманда з шасці ратавальнікаў, у тым ліку ветэрынара, зайшла ў ваду, каб дапамагчы жывёліне. Паводле наяўнай інфармацыі, кіт падае прыкметы жыцця: рухаецца, дыхае, выдае гукі і нават падымае галаву, што дае надзею на яго выратаванне.

План заключаецца ў тым, каб спачатку размыць пясок ды глей і падвесці пад кіта спецыяльныя паветраныя падушкі. Потым яго хочуць падняць, размясціць на брызэнце паміж пантонамі і адбуксіраваць у глыбейшыя воды Паўночнага мора або Атлантычнага акіяна.

Аперацыя можа пачацца не раней за суботу, 18 красавіка. У межах гэтых работ да кіта ў пятніцу раніцай наблізіўся вадалаз, на што жывёла адрэагавала рэзкімі рухамі хваставога плаўніка, у выніку чаго яна павярнулася амаль на 90 градусаў. Таксама кіт выпусціў некалькі фантанаў вады. Гэта першы выпадак, калі Цімі зрушыўся з месца, зафіксаваны з 31 сакавіка.

Вадалаз і іншыя ўдзельнікі аперацыі адплылі ад кіта. Неўзабаве жывёла супакоілася і цяпер зноў ляжыць на мелі нерухома, паведамляе агенцтва DPA.

Аднак не ўсе падтрымліваюць гэтую аперацыю. Эколагі і спецыялісты лічаць, што шанцы на выжыванне кіта вельмі малыя, а сама спроба можа яшчэ больш нашкодзіць аслабленай жывёле. Таксама гучаць меркаванні, што сітуацыя часткова выкарыстоўваецца ў палітычных мэтах напярэдадні выбараў у рэгіёне.

Гэта ўжо не першыя спробы дапамагчы жывёліне. Кіта знайшлі на водмелі яшчэ ў канцы сакавіка. Тады яму дапамаглі выбрацца, але ён зноў вярнуўся да берага і некалькі разоў трапляў у тую ж пастку.

Каментары1

  • CV
    17.04.2026
    "Эколагі і спецыялісты лічаць, што шанцы на выжыванне кіта вельмі малыя, а сама спроба можа яшчэ больш нашкодзіць аслабленай жывёле".
    Наймярзейшыя людзі гэтыя эколагі. Як можна нашкодзіць жывёле, якая памірае?

Цяпер чытаюць

Ніводзін лукашэнкаўскі СМІ і канал не выкарыстаў слова «рэтранслятары». Што гэта можа азначаць?26

Ніводзін лукашэнкаўскі СМІ і канал не выкарыстаў слова «рэтранслятары». Што гэта можа азначаць?

Усе навіны →
Усе навіны

Сын былога міністра культуры стаў кантрактнікам8

Мужчына з Барысава скраў у мінчанкі грошы, а пасля на іх жа запрасіў яе ў кавярню5

У Мінску падлетак парэзаў сябе і хацеў скокнуць з моста4

У Дзяржынску прайшоў дождж з буйным градам

Праз тыдзень у Беларусі можа быць +38°С3

У Мінскім раёне патануў 16‑гадовы падлетак з Мінска1

У Грузіі жыве 4473 беларусаў — вынікі перапісу3

Пад Магілёвам Fiat збіў двух дарожных рабочых — 23‑гадовы хлопец загінуў

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ніводзін лукашэнкаўскі СМІ і канал не выкарыстаў слова «рэтранслятары». Што гэта можа азначаць?26

Ніводзін лукашэнкаўскі СМІ і канал не выкарыстаў слова «рэтранслятары». Што гэта можа азначаць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць