Культура22

У Варшаве на наступным тыдні адчыніцца кніжная крама фонду «Камунікат»

У Цэнтры беларускай салідарнасці ў Варшаве адкрыецца кніжная крама фонду «Камунікат», пра гэта ЦБС паведаміў у сваім тэлеграм-канале, а таксама Яраслаў Іванюк у сваім фэйсбуку.

Яраслаў Іванюк і яго кнігі, фота з ягонага фэйсбука

Сярод кніг, якія неўзабаве можна будзе набыць у ЦБС — «Імёны Свабоды» Уладзіміра Арлова, «Зэкамерон» Максіма Знака, «Ліквідацыя» Васіля Быкава ды інш.

Афіцыйнае адкрыццё крамы адбудзецца 29 красавіка а 17:30 па адрасе Oleandrów 6/2.

У цырымоніі адкрыцця возьмуць удзел Яраслаў Іванюк, пісьменнік Уладзімір Арлоў, а таксама прадстаўнікі іншых беларускіх выдавецтваў.

Фонд «Камунікат» быў заснаваны 26 гадоў таму. Спачатку гэта была інтэрнэт-бібліятэка. Яраслаў Іванюк сканаваў беларускія кнігі, газеты і часопісы і выкладаў гэта ў інтэрнэт.

Пасля падзей 2020 года Яраслаў стаў выдаваць беларускія кнігі, за пяць гадоў былі выдадзеныя некалькі дзясяткаў кніг.

Сам Яраслаў Іванюк актыўна ездзіць са сваімі кнігамі па Польшчы, краінах Балтыі, Чэхіі, Германіі і іншых краінах. Так на гэтым тыдні плануецца літаратурны тур паэткі Насты Кудасавай.

Каментары2

  • гыгы
    22.04.2026
    Бабарыканцы пытаюцца, ці будуць кнігі на іх роднай расейскай мове?
  • ланА
    23.04.2026
    А чаму не ў Беларускім доме? Там жа месца больш. Дарэчы нешта пра яго не чуваць даўно

Цяпер чытаюць

Зяленскі назваў, якія рэтранслятары на мяжы і беларускія прадпрыемствы хвалююць Украіну36

Зяленскі назваў, якія рэтранслятары на мяжы і беларускія прадпрыемствы хвалююць Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

Як Нарвегія амаль цалкам адмовілася ад бензінавых аўто і з якімі праблемамі сутыкнулася пасля11

Зборная ЗША выйшла ў 1/16 фіналу чэмпіянату свету па футболе2

Пусты ўчастак у прыгарадзе Мінска прадалі за 192 тысячы даляраў5

Атака на НПЗ у Маскве — як «найлепшая СПА ў Расіі» прапусціла ўдар па сталіцы?6

Ціханоўская: Лукашэнка павінен усвядоміць: уся адказнасць за магчымыя наступствы для краіны будзе ляжаць на ім29

Беларускі бензін б'е па кашальках масквічоў: АЗС Расіі вымушаны купляць дарагое паліва з Беларусі5

Кіраўнік МЗС Украіны рэзка адрэагаваў на пазбаўленне Зяленскага ордэна і верне сваю польскую ўзнагароду20

Прэзідэнт Польшчы пазбавіў Зяленскага Ордэна Белага Арла — найвышэйшай дзяржаўнай узнагароды краіны78

На Нямізе дабудоўваецца новы гандлёвы цэнтр. Стала вядома, які там будзе гіпермаркет3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі назваў, якія рэтранслятары на мяжы і беларускія прадпрыемствы хвалююць Украіну36

Зяленскі назваў, якія рэтранслятары на мяжы і беларускія прадпрыемствы хвалююць Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць