Грамадства22

Што расказваюць пра былога палітвязня Рамана Раманава, які памёр у 43 гады

У калоніі ён дапамагаў амаль сляпому Вацлаву Арэшку.

Раман Раманаў. Фота з яго фэйсбуку

Стала вядома пра смерць 43‑гадовага былога палітвязня Рамана Раманава. Яго арыштавалі ў снежні 2023 года, а праз год асудзілі паводле артыкулаў аб «абразе Лукашэнкі» і «абразе прадстаўніка ўлады» на два гады калоніі. Раман адбываў тэрмін у івацэвіцкай калоніі №22 «Воўчыя норы», а на волю выйшаў у жніўні 2025 года.

Тыя, хто сядзеў разам з ім, успамінаюць яго як спакойнага і добразычлівага чалавека.

«Тое, што з ім здарылася, што яго пасадзілі, Раман успрыняў вельмі годна і спакойна. Разумеючы, што ён ніякі не злачынца. Ніколі не плакаўся, што асуджаны несправядліва. Успрымаў гэта як такі перыяд жыцця, які трэба проста перажыць. І пажадана — з аптымізмам», — кажа «Нашай Ніве» былы палітвязень, які адбываў тэрмін у той жа калоніі.

Ён згадвае, што Раман заўсёды стараўся дапамагаць тым, каму ў калоніі было цяжэй за іншых. У адной секцыі з Раманам жыў палітвязень Вацлаў Арэшка — грамадскі дзеяч і актывіст незалежнага прафсаюза РЭП, асуджаны на восем гадоў калоніі. Арэшку ўжо 71 год, і за час зняволення ён амаль цалкам страціў зрок. Ён фактычна не бачыць і не можа нават самастойна чытаць лісты. 

«Раман заўсёды стараўся яму дапамагчы ў побытавых рэчах. Напрыклад, вынесці коўдру на выбіванне — у калоніі гэта трэба рабіць рэгулярна. Арэшка сам ужо амаль не мог гэтага зрабіць, і Раман браў гэта на сябе. І дапамагаў не толькі яму», — згадвае суразмоўца. 

Па яго словах, Раман быў чалавекам вельмі простым у зносінах і без усялякага пафасу:

«Ён заўсёды разумеў жарты. Напрыклад, калі жартам казалі што ён хіба з «дому Раманавых», імператарскай сям'і, ён усміхаўся і адказваў: «Ды я з самых простых Раманавых».

Раман скончыў БДУІР. Да арышту ён займаўся сістэмамі аховы і сігналізацыі і працягнуў працаваць у той жа фірме па вызваленні.

«Як я разумеў з ягоных аповедаў, ён не проста нешта ўсталёўваў механічна. Ён праектаваў, прапаноўваў схемы бяспекі, нейкія комплексныя рашэнні. Працы ў яго заўсёды было шмат. Яму давяралі і калегі, і кліенты. Ён ведаў, што без працы ніколі не застанецца», — кажа наш суразмоўца. 

На волі пасля выхаду з калоніі Раман пражыў менш за год. 

Каментары2

  • Ну
    29.04.2026
    Трэба абавязкова даведацца пра прычыну ягонай смерці!
  • Варшавяк
    30.04.2026
    Дзякуй Раману, за падтрэмку і дапамогу.
    Годны чалавек, прайшоў кароткі і годны шлях.
    Уладарства нябеснага.

    Вельмі чакаем вызвалення Вацлава Міхайлавіча Арэшкі.

Цяпер чытаюць

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Усе навіны →
Усе навіны

Замест металадахоўкі — дубовая драніца. У цэнтры Віцебска на месцы міліцыі адкрылася кавярня ў бездакорна адноўленым 200‑гадовым будынку9

«Людзі дамовіліся ў адзін час выйсці ў лакальныя ўчасткі і біць усіх актывістаў». Ігар Лосік расказаў пра бунт у Наваполацкай калоніі8

Турэцкага губернатара звольнілі за веласіпедныя легінсы ў абліпку13

Галкіпер Каба-Вэрдэ Вазінья, што стаў легендай чэмпіянату свету, знайшоў сабе новы клуб

Ратавальнікі патушылі пажар на «Інтэграле»

Галоўны пракурор Міжнароднага крымінальнага суда Карым Хан адхілены ад пасады праз абвінавачанні ў сэксуальных дамаганнях3

З букіністычных крам па ўсёй Германіі масава скупляюць кнігі. У чым прычына?11

У Польшчы праз адчыненае акно ў дом залез спалоханы лось ФОТА6

Пажары каля Мадрыда выйшлі з-пад кантролю

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць