Здарэнні

Пад Салігорскам два кіроўцы па чарзе наехалі на аднаго і таго ж чалавека

Суд Салігорскага раёна разгледзеў справу пра смяротнае ДТЗ, у якім аднаго пешахода двойчы пераехалі два розныя аўтамабілі. Але пакаранне ім вынеслі крыху рознае, паведамляе прэс-служба Генеральнай пракуратуры. 

Фота: УУС Мінскага аблвыканкама

Трагедыя адбылася 4 студзеня 2025 года каля вёскі Касынічы. Спачатку 44‑гадовы кіроўца Mercedes-Benz ехаў хутчэй за дазволенае і збіў 55‑гадовага мужчыну, які пераходзіў дарогу. Суд вызначыў, што кіроўца заўважыў пешахода, але не паспеў своечасова спыніцца. Пацярпелы атрымаў цяжкія траўмы.

Праз некалькі хвілін па тым жа самым участку дарогі ехаў Chrysler Voyager. Ягоны кіроўца ўбачыў чалавека, які ляжаў на праезнай частцы, але таксама не затармазіў да поўнага спынення і наехаў на яго яшчэ раз.

Ад атрыманых траўмаў мужчына загінуў на месцы.

Суд прыйшоў да высновы, што абодва кіроўцы маглі пазбегнуць наезду, калі б своечасова прымянілі экстраннае тармажэнне. Абодвух прызналі вінаватымі.

Кіроўцу Mercedes-Benz прызначылі 4 гады і 6 месяцаў абмежавання волі, а кіроўцу Chrysler Voyager — 4 гады абмежавання волі. Абодвух таксама пазбавілі права кіраваць транспартам на 5 гадоў.

Акрамя таго, суд пастанавіў выплаціць родным загінулага кампенсацыю маральнай шкоды: 45 тысяч рублёў з прадпрыемства, якому належаў Mercedes-Benz, і 25 тысяч рублёў з другога кіроўцы.

Пакуль прысуд яшчэ не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны.

Каментары

Цяпер чытаюць

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі3

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі

Усе навіны →
Усе навіны

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна19

Купалаўскі тэатр прэзентуе спектакль «Чорны замак Альшанскі»1

Індыя закупіла беларускія ўдарныя дроны-камікадзэ4

Камандуючы войскамі ЗША ў Еўропе заявіў, што Пуцін не шукае вайны з НАТА4

«Павісла на гэтых жалязяках». Мінчанцы турнікетам зламала нагу ў метро26

41‑гадовую жанчыну з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе. Да яе чапляліся яшчэ ў 2020‑м

У Мінску зараз +13°С, а ў Касцюковічах амаль +30°С2

Алёна Свірыдава скараціла колькасць выступленняў з-за хранічнага захворвання6

Міраславу Лазоўскаму хочуць надаць званне ганаровага грамадзяніна Роўна1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі3

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць