Грамадства88

У Мінск прыедзе нідэрландская зорка 2010-х. Вы дакладна чулі яе хіты This Is Love і Policeman

Сёлетні фестываль belbet fest аб'явіў поўны лайнап. Да ўжо заяўленых раней артыстаў 13 чэрвеня на стадыёне «Дынама» далучацца расійскія выканаўцы Niletto, Seryabkina і нідэрландская спявачка Eva Simons, вядомая сваімі хітамі Policeman, Bludfire і This Is Love, запісаным у дуэце з will.i.am.

Эва Сіманс. Фота: Joseph Okpako/WireImage

На галоўнай сцэне ў гэты дзень таксама збяруцца і іншыя выканаўцы. Сярод іх — Ваня Дзмітрыенка, Galibri & Mavik, Swanky Tunes, 5sta Family, Насця Краўчанка, DJ Jeneva і Cosa Nostra.

Паведамляецца, што ў гэтым годзе belbet fest выйдзе на новы ўзровень і прапануе больш забаў, інтэрактыўных зон і фудкортаў з разнастайнай вулічнай ежай.

Адно з галоўных новаўвядзенняў — выбар фармату ўдзелу. «Фестывальны» білет дае доступ да ўсіх актыўнасцяў, фудкортаў і дадатковых сцэн. Для поўнага пагружэння прадугледжаны фармат «Галоўная сцэна», які дазволіць убачыць усе ключавыя выступленні.

Фестываль пройдзе 13 чэрвеня на стадыёне «Дынама». Да яго арганізацыі мае дачыненне «Музычная медыякампанія» (ММК), звязаная з Ганнай Лукашэнкай (Сялук), жонкай сярэдняга сына Аляксандра Лукашэнкі Дзмітрыя.

Каментары8

  • Aбы што
    30.04.2026
    Трэбы ёй напмсацт, што яна супрацоўнічае з фашызмам.
  • Y
    30.04.2026
    Яе не ведаю. Але насам рэч гэта здаецца ў Менску першая спявачка з захаду за апошнія 5-6 гадоў.
    Тут з Менску акрамя мясцовага лукашэнкаўскага фальклору з дазволенага спісу і ватных расейскіх шывяністаў, пуцінойдаў, рускамірцаў і беларусафобаў больш ніхто не выступае.
    Ў 2000-е згодна з афішамі ў Менску была шмат заходніх гуртоў і спевакоў. Але запас толькі чырвона-зялены беларусафобскі агратрэш і рускаміская (любое слова якое не дазволена пісаць..... ) эстрада ў якой ўсе рукі і ногі ў крыві суседняга народу, дзе ні гонару, не сумлення, ні мастацтва, а толькі ватны, манкуртскі, рускамірскі саўковы трэш.
  • Y2
    30.04.2026
    Фактычна яна выступае не адна. А разам з ею на стадыёне будзе выступаць звычайная лукашэнкаўская і рускамірская беларусафобская шушара.
    Яе запрасілі толькі дзеля таго каб сабраць сталыен. Бо на лукашэнаўскі і рускамірскі саўковы трэш людзі ўжо не ходзяць, а аднымі курсантамі і студэнтамі стадыен не запоўніць.

Цяпер чытаюць

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі9

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія дзяржаўныя хакеры правялі хвалю кібератак на акаўнты электроннай пошты ў Польшчы2

З малатка па нетыповай схеме прадалі кватэру эканаміста Паўла Данэйкі4

У мінскай краме выставілі на продаж цэлую скрынку гнілой бульбы

Трамп назваў лідараў Ірана нячэснымі людзьмі, якія злілі ў СМІ вартую жалю і нікчэмную заяву9

У Беларусі ўвядуць ордэн «Бацькоўская доблесць»5

Прарасійскі блогер заявіў, што ўкраінскія дроны ляцяць у Расію праз Беларусь16

У Баранавіцкім раёне трапіў у ДТЗ аўтамабіль з клубніцамі. Ягады заслалі дарогу ФОТА2

Тры нажы, чатыры гадзіны і 35 літраў. Беларусы актыўна збіраюць першыя лісічкі4

Міністр замежных спраў Літвы сустрэўся з прадстаўнікамі беларусаў і запэўніў іх у нязменнасці палітыкі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі9

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць