Свет99

Пуцін баіцца замаху і перавароту, паміж сілавікамі нарастае барацьба — разведка

Выданне «Важныя гісторыі» апублікавала справаздачу разведкі «адной з краін ЕС», якая апісвае атмасферу татальнага страху і ўнутраных міжусобіц у вышэйшым кіраўніцтве Расіі. Паводле дакумента, з сакавіка 2026 года Уладзімір Пуцін панічна занепакоены рызыкай дзяржаўнага перавароту або замаху з выкарыстаннем беспілотнікаў, які могуць арганізаваць прадстаўнікі расійскай палітычнай эліты.

Уладзімір Пуцін. Фота: AP Photo / Julia Demaree Nikhinson

Засцярогі, вынікае са справаздачы, прывялі да беспрэцэдэнтнага ўзмацнення мер бяспекі.

Федэральная служба аховы (ФСА) фактычна перавяла прэзідэнта РФ у рэжым поўнай ізаляцыі: ён перастаў наведваць звыклыя рэзідэнцыі ў Падмаскоўі і на Валдаі, праводзячы большую частку часу ў мадэрнізаваных бункерах, у тым ліку ў Краснадарскім краі.

Супрацоўнікам, якія працуюць побач з Пуціным, цяпер забаронена карыстацца інтэрнэтам і грамадскім транспартам, а ў іх дамах устаноўлены сістэмы відэаназірання.

Больш за тое, ФСА цяпер цалкам кантралюе ўсе медыйныя публікацыі з удзелам Пуціна, а ў Маскве перыядычна адключаюць сеткі сувязі для прадухілення нападаў дронаў.

Асаблівую насцярожанасць у Крамлі выклікае постаць Сяргея Шайгу. Былога міністра абароны разглядаюць як патэнцыйны фактар дэстабілізацыі, паколькі ён захоўвае вялікі ўплыў у войску.

Арышт яго былога намесніка Руслана Цалікава ў сакавіку гэтага года трактуецца як разбурэнне негалоснай дамовы аб бяспецы эліт, што робіць самога Шайгу імавернай мішэнню для крымінальнага пераследу.

Дакумент таксама раскрывае глыбокі раскол паміж рознымі сілавымі структурамі.

Пасля серыі нападаў на высокапастаўленых афіцэраў у Маскве паміж кіраўніком Генштаба Валерыем Герасімавым, дырэктарам ФСБ Аляксандрам Бортнікавым і кіраўніком Расгвардыі Віктарам Золатавым адбылася вострая сварка. Сілавікі перакладалі адзін на аднаго адказнасць за няздольнасць абараніць камандаванне ад нападаў украінскіх спецслужбаў.

Дырэктар Расгвардыі Віктар Золатаў даводзіў, што наяўныя рэсурсы не могуць выдзяляцца на абарону афіцэраў Міністэрства абароны. 

У выніку Герасімаву ўдалося дамагчыся ад Пуціна пашырэння працы ФСА: зараз пад узмоцненую ахову гэтага ведамства, акрамя самога начальніка Генштаба, узятыя яшчэ дзесяць ключавых генералаў, уключаючы кіраўнікоў ГРУ і Галоўнага аператыўнага ўпраўлення.

Журналісты «Важных гісторый» змаглі незалежна пацвердзіць шэраг фактаў са справаздачы.

Крыніцы ў ФСБ паведамляюць, што амаль уся спецтэхніка для праслухоўвання цяпер перанакіраваная з крымінальных спраў на кантроль за дзейнасцю самога ўрада. У якасці ўскоснага доказу крайняй ступені параноі прыводзіцца той факт, што ў 2026 годзе на парад Перамогі на Чырвонай плошчы не запрасілі ніводнага дэпутата Дзяржаўнай думы.

Заснавальнік выдання «Важныя гісторыі» Раман Анін у каментары да публікацыі назваў справаздачу еўрапейскай разведкі адной з самых значных навін апошняга часу. На яго думку, Расія ўступіла ў фазу, калі вайна сілавых кланаў за стол аслабленага дыктатара стала непазбежнай.

Анін вылучае два асноўныя сцэнары, па якіх можа пайсці Расія ў найбліжэйшай перспектыве.

Іранскі шлях, калі Пуцін спрабуе стварыць аналаг іранскага Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі на базе ФСА і Расгвардыі. Гэта будзе «новая апрычніна» з неабмежаванымі паўнамоцтвамі, мяркуе Анін.

Беспрэцэдэнтныя рэпрэсіі закрануць нават тых, хто раней лічыўся недатыкальным. Краіну чакае поўная ізаляцыя ад інтэрнэту і знешняга свету, каб выкараніць любую крытыку.

Другі сцэнар — чарговая смута.

«Пуцін сам выбудаваў гэтую сістэму і добра разумее, што яго чакае. Адсюль і ўзмацненне параноі, і ізаляцыя ад народа і ўласнай світы», — адзначае Анін.

Ён лічыць, што абодва сцэнары зараз маюць высокую ступень імавернасці.

Каментары9

  • лапата
    04.05.2026
    бункерны ізаляваўся ў бункеры са сваімі фекальнымі валізамі
  • И
    04.05.2026
    Будет на рф и смута и возможно опричина. Все к этому идет.
    Хочется отметить успешную работу украинского ГУР, которая в том числе и поспособствовала такому расколу среди российских структур и росту недоверия.
  • На россии будет
    04.05.2026
    пригожин номер 2

Цяпер чытаюць

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей3

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

Як здымалі «Адысею» — такі маштаб уражвае нават Галівуд. Мэту Дэйману і Роберту Пацінсану давялося прайсці праз сапраўдныя выпрабаванні16

Жаночы «Ралан Гарос» выйграла расіянка2

83‑гадовы Пол Макартні зноў узначаліў брытанскі хіт-парад. Гэта для яго ўжо 24‑ты раз7

Беларусам дазволяць мець толькі адну невялікую копанку13

У Цюмені загарэўся буйны НПЗ. Ад Украіны датуль 2000 кіламетраў3

Памёр акцёр Энтані Хэд

На паўднёвакарэйскім тэлебачанні пажартавалі пра магчымы шлюб Мікалая Лукашэнкі і дачкі Кім Чэн Ына11

Бясплатны начлег і ШІ замест гіда. Беларуска праехала тры краіны Еўропы за 16 дзён і €9001

100 балаў на цэнтралізаваным экзамене атрымалі 638 выпускнікоў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей3

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць