«Дэмакратыя для нас — не капрыз абставін, а стратэгія, прынятая народам Арменіі», — падкрэсліў прэм’ер-міністр.

Падчас адкрытай для СМІ часткі першага саміту Арменія — ЕС у Ерэване Пашынян адзначыў, што быў абмеркаваны шырокі круг пытанняў павесткі, прычым па большасці з іх існуе агульная пазіцыя і ўзаемаразуменне, піша news.am.
Пашынян падзякаваў ЕС за садзейнічанне, у сферы дэмакратычных рэформаў і інстытуцыйных рэформаў. Дэмакратыя для нас — не капрыз абставін, а стратэгія, прынятая народам Арменіі, падкрэсліў прэм’ер-міністр.
Па яго словах, усе рэформы, якія можна было рэалізаваць на аснове палітычнай волі, ужо рэалізаваныя. Для іх працягу неабходныя інстытуцыйныя і заканадаўчыя, экспертныя інвестыцыі, дадаў Пашынян, адзначыўшы важнасць супрацоўніцтва з ЕС у гэтым напрамку і падзякаваўшы за садзейнічанне ў станаўленні незалежнай судовай сістэмы і супрацьдзеянні гібрыдным пагрозам, распаўсюджванню дэзінфармацыі і мовы варожасці ў сацыяльных сетках і СМІ.
«Гэта праблема і для многіх еўрапейскіх краін. Цяпер мы з гэтым сутыкаемся і спадзяёмся на садзейнічанне і абмен вопытам, даступнасць інструментаў для прымянення ў Арменіі», — заявіў Пашынян, падзякаваўшы Урсуле фон дэр Ляен і Антоніу Кошту за суаўтарства ў гістарычных падзеях.
Каментары