Здарэнні

У Даніі знайшлі мёртвага кіта. Гэта можа быць выратаваны два тыдні таму каля берагоў Германіі Цімі

Жывёліну знайшлі прыкладна за 200 кіламетраў ад месца, дзе яго 2 мая выпусцілі ў бок Паўночнага мора.

Архіўнае фота: Philip Dulian/AP

Каля дацкага вострава Анхольт быў знойдзены мёртвы кіт, які, па даных дацкага экалагічнага ведамства, «з высокай верагоднасцю» можа быць Цімі — гарбаты кіт, за лёсам якога некалькі тыдняў назіралі ў Балтыйскім моры, піша Bild.

Жывёлу знайшлі прыкладна за 200 кіламетраў ад месца, дзе яго 2 мая выпусцілі ў бок Паўночнага мора.

Як піша выданне Ekstra Bladet, кіт каля Анхольта, верагодна, мёртвы ўжо некаторы час. У ініцыятыўнай групе, якая займалася Цімі, пакуль не ведаюць, ці сапраўды гэта ён.

Сёння падчас адліву ўлады плануюць узяць у жывёліны ўзор тканкі, каб усталяваць яе прыналежнасць.

Супрацоўнік дацкага ведамства Мортэн Абільдстрам сказаў, што гаворка можа ісці пра гарбатага кіта даўжынёй 10—15 метраў, які выкінуўся на бераг. На першых фотаздымках відаць, што скура жывёліны моцна пашкоджаная.

Улады заклікалі людзей не набліжацца да тушы: кіт можа быць пераносчыкам інфекцыі, акрамя таго, праз назапашванне газаў цела мёртвага марскога млекакормячага можа ўзарвацца.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сакратар Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію9

Сакратар Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію

Усе навіны →
Усе навіны

Сталі вядомыя падрабязнасці пра затрыманых у Польшчы агентаў беларускіх спецслужб, якія здымалі апазіцыйныя акцыі3

У Варшаве затрымалі беларуса і паляка, якія здымалі мерапрыемствы беларускай дыяспары2

Дрон скінуў пакет з фарбай на пасольства Расіі ў Швецыі1

Чаму Крэмль не здольны спыніць паліўны крызіс у Маскве нават цаной татальнага дэфіцыту ў рэгіёнах5

У Чэхіі 23‑гадовы беларус Якаў Кудзялевіч выйшаў з комы, якая працягвалася 73 дні1

Сёння стартуе Будслаўскі фэст2

Мінскага маналітчыка асудзілі за Гаюна5

У Віцебску прадаюць будынак былога хедэра, дзе вучыўся Марк Шагал1

На Камароўцы «абясцэніліся» ягады

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сакратар Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію9

Сакратар Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць