Здароўе33

13‑гадовы спявак з Мінска ледзь не загінуў, калі катаўся на электрасамакаце

Юны артыст Макар Тарунда трапіў у рэанімацыю.

Макар Тарунда. Фота з яго інстаграма

Макар Тарунда — 13‑гадовы спявак з Мінска. Ён фіналіст фестывалю «Вялікая сцэна», пераможца конкурсу «Халі-Хало-2022», а таксама стыпендыят спецыяльнага прэзідэнцкага фонду па падтрымцы таленавітай моладзі.

Нядаўна хлопец апублікаваў у сторыс здымак, на якім ён сядзіць у інвалідным вазку. Добра відаць сінякі на твары і руцэ, адна з рук забінтаваная. Падпісаў фота ён так: «Сябры, жыццё адно. Я сваё ледзь не страціў праз самакат. Беражыце сябе».

Сябры хлопца пачалі рэпосціць яго фота і дадалі падрабязнасці гісторыі. Яны распавялі, што ў мінулую пятніцу Макар на вялікай хуткасці ехаў на электрасамакаце, нечакана наскочыў на камень і ўпаў. У выніку 13‑гадовы школьнік трапіў у рэанімацыю з разрывам селязёнкі і шматлікімі траўмамі.

Тым часам у Рэспубліканскім цэнтры дзіцячай нейрахірургіі прызнаюць, што гэта вялікая праблема. Цяпер шмат дзяцей трапляюць да дактароў менавіта праз траўмы, атрыманыя праз самакаты: або самі ганялі, або іх збівалі дарослыя самакатчыкі.

Толькі за адзін тыдзень мая ў гэты РНПЦ звярнулася больш за 30 пацыентаў: з іх 11 былі шпіталізаваныя з дастаткова сур'ёзнымі траўмамі (трое трапілі ў рэанімацыю, дваім зрабілі аперацыі).

Кіраўнік цэнтра, галоўны пазаштатны спецыяліст дзіцячай нейрахірургіі Міністэрства аховы здароўя Міхаіл Талабаеў расказваў, што цікавіцца ў пацярпелых прычынамі падзення: «Больш за палову з іх не разумеюць, чаму яны ўпалі. І не разумеюць не таму, што не памятаюць, страцілі прытомнасць, а таму што яны сапраўды не разумеюць, на што наехалі. Была гэта перашкода, ямка нейкая ці нешта яшчэ — дзіця нават не зразумела».

Ён растлумачыў, у чым заключаецца небяспека катання на электрасамакаце: «Па-першае, у яго маленькія колы. А чым меншае кола, тым больш адчувальны сродак перасоўвання да розных няроўнасцяў на дарозе, а значыць, вышэйшы шанец зваліцца. Па-другое, высокая хуткасць перамяшчэння. Хуткасці 25 кіламетраў за гадзіну больш чым дастаткова для атрымання сур'ёзнай траўмы пры падзенні ці сутыкненні».

Тым, хто ўсё ж не хоча адмаўляцца ад катання на электрасамакаце, доктар раіць выконваць простыя правілы: выбіраць для катання спецыяльна адведзеныя месцы (хаця б таму, што там меншая верагоднасць сустрэць нейкія перашкоды, няроўнасці), не грэбаваць сродкамі індывідуальнай абароны, у тым ліку шлемам.

Каментары3

  • Электросамокаты - зло!
    27.05.2026
    Когда уже запретят шеринг электросамокатов?!
  • Лол
    27.05.2026
    Слухайце, калі не было самакатаў, пацанва каталася на роварах. Што мы вытваралі на іх і як засталіся жывыя, ведае толькі божанька. Аднойчы я ўстаў на багажнік, а сябра быў за стырном і разагнаўся з горкі, нечакана выехала машына, сябар рэзка затармазіў і я выляцеў яму праз галаву на асфальт. Ляцеў метраў пяць. Колькі разоў нага застравала паміж спіцамі, увогуле не злічыць. Таму не ў самакатах справа, а дзіцячым азарстве.
  • не спявак а школьнік
    27.05.2026
    спявак гэта прафесія, калі хлопчыку 13 год, ён не можа працаваць. а таму ён школьнік, які ў вольны час займаецца вакалам

Цяпер чытаюць

Аляксей Хлястоў на свабодзе

Аляксей Хлястоў на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

У Новай Баравой з'явілася яркая фотазона1

Егіпет запускае найдаўжэйшую ў свеце беспілотную манарэйку

У Беларусі арыштавалі махлярку, якая ашукала расійскіх блогераў-мільённікаў на сотні тысяч даляраў4

СААЗ: Успышка Эболы набыла сур’ёзную форму

«Гэта знак таго, што кіроўца — быдла». Мінчукоў абурыў расійскі аўтамабіль. Што гэтым разам?8

Зяленскі: Я гатовы да прамых перамоў з Пуціным, каб завяршыць гэтую вайну4

Кіраўнік НАТА звярнуўся да расійскіх мужчын з жорсткім папярэджаннем8

Генсак НАТА пра абстрэл Пецярбурга ў дні эканамічнага форуму: патрэбны дазвол Зяленскага, як на 9 мая12

Гісторыя вяртання беларусам закладу за арэнду кватэры ў Варшаве шакавала сацсеткі — «адна на мільён»7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксей Хлястоў на свабодзе

Аляксей Хлястоў на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць