Вайна55

Пяскоў: Па Кіеве наносяцца «сістэмныя ўдары»

А Украіна, на думку прэс-сакратара прэзідэнта Расіі, пераводзіць канфлікт у іншую парадыгму.

Дзмітрый Пяскоў пракаментаваў расійскі ўдар па Украіне. «Вы бачыце, што наносяцца сістэмныя ўдары па ваеннай інфраструктуры кіеўскага рэжыму. Па Кіеве, па іншых гарадах», — заявіў афіцыйны прадстаўнік Крамля журналістам.

Ён таксама растлумачыў словы Пуціна, які раней казаў, што ўкраінскія ўлады ўдарамі па Старабельску і Генічэску вырашылі «надаць канфлікту ў цэлым новую якасць».

Каледж у Старабельску, паводле слоў Пяскова, «ніколі не быў ваенным ці каляваенным аб’ектам».

«Кіеўскі рэжым гэта выдатна ведаў і знішчыў каледж, ведаючы гэта, абсалютна наўмысна. Адпаведна, калі кіеўскі рэжым свядома ідзе на такія бесчалавечныя, што знаходзяцца за межамі чалавечнасці, тэрарыстычныя акты ў дачыненні да мірнага насельніцтва, у дачыненні да дзяцей, гэта і ёсць зусім іншая парадыгма», — сказаў афіцыйны прадстаўнік Крамля.

Пасля ўдару па Старабельску ў ноч на 21 мая, у выніку якога загінуў 21 чалавек, Пуцін даручыў Міністэрству абароны Расіі «прадставіць свае прапановы» наконт мер у адказ.

Пасля гэтага Кіеў і іншыя гарады Украіны падвергліся масіраваным ударам, у якіх былі задзейнічаны больш за 600 беспілотнікаў, у ноч на 24 мая і ў ноч на 2 чэрвеня.

Падчас сённяшняга ўдару ў Кіеве загінулі шэсць чалавек, колькасць ахвяраў у Дняпры дасягнула 12. Некалькі дзясяткаў чалавек параненыя.

Каментары5

  • Расея — нецывілізаваны забойца
    02.06.2026
    Жылы дамы не ваенная інфраструктура. «Сыстэматычныя ўдары» Масквы па Кіеве — гэта тэрарызм, забойства й генацыд, а не ваенная стратэгія.
  • Барадзед
    02.06.2026
    Баллистика, атака на Киев произошла сразу после попадания дрона в московский кольцевой нефтепродуктопровод. За московский бензин они так борются, а не за донецкую общагу.
  • 4
    02.06.2026
    Баллистика, Никакой город нигде в мире не должен выглядеть как Бахмут, никогда.

Цяпер чытаюць

Ніводзін лукашэнкаўскі СМІ і канал не выкарыстаў слова «рэтранслятары». Што гэта можа азначаць?26

Ніводзін лукашэнкаўскі СМІ і канал не выкарыстаў слова «рэтранслятары». Што гэта можа азначаць?

Усе навіны →
Усе навіны

Сын былога міністра культуры стаў кантрактнікам8

Мужчына з Барысава скраў у мінчанкі грошы, а пасля на іх жа запрасіў яе ў кавярню5

У Мінску падлетак парэзаў сябе і хацеў скокнуць з моста4

У Дзяржынску прайшоў дождж з буйным градам

Праз тыдзень у Беларусі можа быць +38°С3

У Мінскім раёне патануў 16‑гадовы падлетак з Мінска1

У Грузіі жыве 4473 беларусаў — вынікі перапісу3

Пад Магілёвам Fiat збіў двух дарожных рабочых — 23‑гадовы хлопец загінуў

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ніводзін лукашэнкаўскі СМІ і канал не выкарыстаў слова «рэтранслятары». Што гэта можа азначаць?26

Ніводзін лукашэнкаўскі СМІ і канал не выкарыстаў слова «рэтранслятары». Што гэта можа азначаць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць