Грамадства11

Беларускага журналіста Аляксандра Буракова затрымалі ў Германіі

Беларускі журналіст Аляксандр Буракоў 4 чэрвеня прыляцеў у Берлін з Малдовы, дзе раней атрымаў статус уцекача. На пашпартным кантролі яго затрымалі, патлумачыўшы гэта тым, што ягонае прозвішча ўнесенае ў SIS (база даных для кантролю межаў і гарантавання бяспекі) як асобы, якой забаронены ўезд у краіны Еўрасаюза і Шэнгенскага пагаднення. Беларуская асацыяцыя журналістаў пагутарыла з Аляксандрам Бураковым, пакуль ён знаходзіцца ў камеры для затрыманых у аэрапорце Берлін-Брандэнбург.

Алесь Буракоў. Фота: БАЖ

У Аляксандра Буракова раней была 5‑гадовая забарона на ўезд у краіны ЕС і Шэнгенскага пагаднення. Сёлета 2 сакавіка яна скончылася. Па словах журналіста, у красавіку ён разам з юрыстам падаваў запыт у паліцыю Чэхіі з пытаннем пра тое, ці скончыўся ўжо бан і ці выкраслілі ягонае імя з базы. 13 красавіка паліцыя Чэхіі адказала, што забароны ўжо няма. Таму Аляксандр спакойна паляцеў у Германію.

«На пашпартным кантролі мне сказалі, што ў мяне няма ніякіх праблем з дакументамі, акрамя таго, што маё прозвішча знаходзіцца ў шэнгенскай сістэме SIS. Аказалася, што 16 красавіка бягучага года Польшча ўнесла мае даныя ў гэтую сістэму з забаронай на ўезд яшчэ на 5 гадоў да 16 красавіка 2031 года з фармулёўкай, што я ўяўляю пагрозу для Польшчы. Я за ўвесь гэты час у Польшчу не ўязджаў, бо знаходжуся па-за межамі Еўрасаюза, хоць цягам апошніх 4 гадоў мы з польскімі адвакатамі абскарджвалі папярэдні бан, таксама накладзены Польшчай, які мы лічым беспадстаўным», — расказаў Буракоў.

Прычыну, па якой Польшча зноў забараніла ўезд, Аляксандр не ведае. У нямецкага боку тлумачэнняў таксама няма — яны адзначылі, што прэтэнзій да беларуса і ягоных дакументаў — біяметрычнага пашпарта ўцекача, выдадзенага Малдовай, не маюць, і ён мог уехаць у Германію без візы.

Назад у Кішынёў Буракоў збіраўся ляцець 8 чэрвеня. Падчас знаходжання ў пакоі для затрыманых яму выдалі ягоны тэлефон і ён змог заказаць сабе новы квіток на наступны дзень, 5 чэрвеня, які абышоўся даражэй, чым квіток туды і назад, набыты раней. Пашпарт журналісту аддадуць толькі перад вылетам.

У 2021 годзе Аляксандр Буракоў даведаўся, што яму — нягледзячы на нядаўна выдадзеную польскую візу — забаронены ўезд у краіны Шэнгенскага пагаднення да 2 сакавіка 2026 года.

Паводле журналіста, спачатку ён спрабаваў разабрацца самастойна, што мог парушыць, каб трапіць пад забарону на ўезд у Шэнгенскую зону. Але для яго гэта так і засталося загадкай: 2 сакавіка 2021 года ён без праблем атрымаў польскую гуманітарную візу, але скарыстацца ёй не паспеў, бо наспела патрэба рэлакацыі ў Літву.

Калі праз два месяцы Аляксандр падаў дакументы ў літоўскую амбасаду, высветлілася, што з ініцыятывы польскага боку ён унесены ў спіс асобаў, якія нясуць пагрозу ўнутранай бяспецы польскай дзяржавы. Хоць у Польшчу журналіст нават не заязджаў.

Падставай, як мяркуе сам Аляксандр Буракоў, маглі стаць хіба што падзеі 20‑гадовай даўніны:

«У сярэдзіне 2000 х падчас журналісцкай дзейнасці адбыўся даволі сур’ёзны канфлікт, звязаны з выкарыстаннем грошай на абсталяванне. Гэта адбывалася ў Польшчы, і я стаў аўтарам ліста, які мы даслалі ў Міністэрства замежных спраў Польшчы, якое фінансавала праект. Скончылася тым, што абсталяванне тэрмінова закупілі, але ж у хуткім часе мяне спынілі на мяжы і таксама анулявалі візу».

Тады Аляксандру забаранілі ўезд у Польшчу на тры гады. Але потым журналіст некалькі разоў атрымліваў шэнгенскія візы ў амбасадзе Літвы, спакойна перасякаў мяжу і наведваў краіны Еўрасаюза.

Улетку 2025 года Аляксандр Буракоў праз адваката дамагаўся тлумачэння падстаў, паводле якіх журналіста ўключылі ў базу SIS (Шэнгенскую інфармацыйную сістэму, якая выкарыстоўваецца для мер бяспекі), і азнаямлення з матэрыяламі справы, каб аспрэчыць забарону.

Ваяводскі адміністрацыйны суд у Варшаве 9 ліпеня 2025 года прызнаў, што адмова выдаць для азнаямлення матэрыялы справы — неправамоцная. Але ў тым жа месяцы яму зноў адмовілі «з той прычыны, што падставы ўнясення ў SIS падпадаюць пад дзеянне асобных пунктаў заканадаўства, калі замежнік не мае права на азнаямленне з дакументамі».

29 снежня 2025 года адвакат Пётр Дзенішэўскі атрымаў адказ ад суда, у якім пацвярджаецца, што Упраўленне па справах замежнікаў застаецца на сваёй пазіцыі і патрабуе адхілення скаргі Буракова.

Ваяводскі адміністрацыйны суд у Варшаве на пачатку сакавіка 2026 года вынес рашэнне аб адхіленні пазову па справе Буракова. Сутнасць справы, з-за якой беларускі журналіст трапіў у шэнгенскі бан, застаецца таямніцай.

Журналіст выехаў з Беларусі з прычыны палітычна матываванага пераследу.

Ён працаваў фрылансерам на «Белсаце», радыёстанцыях «Радыё Рацыя», Deutsche Welle, пасля пратэсных падзей 2020 года яго двойчы затрымлівалі за прафесійную дзейнасць і прызначалі адміністрацыйныя арышты. У ізалятары Аляксандр трымаў галадоўку на знак пратэсту з нялюдскімі ўмовамі ўтрымання вязняў.

Каментары1

  • Інагда не да законаў
    04.06.2026
    Ну і што зараз скажуць "праваабаронцы"? Хоць хтосці пікне ў абарону незалежных СМІ, га?

Цяпер чытаюць

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі1

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Усе навіны →
Усе навіны

У расійскім Энгельсе гарыць вайсковая часць пасля начной украінскай атакі1

Замест металадахоўкі — дубовая драніца. У цэнтры Віцебска на месцы міліцыі адкрылася кавярня ў бездакорна адноўленым 200‑гадовым будынку10

«Людзі дамовіліся ў адзін час выйсці ў лакальныя ўчасткі і біць усіх актывістаў». Ігар Лосік расказаў пра бунт у Наваполацкай калоніі9

Турэцкага губернатара звольнілі за веласіпедныя легінсы ў абліпку14

Галкіпер Каба-Вэрдэ Вазінья, што стаў легендай чэмпіянату свету, знайшоў сабе новы клуб

Ратавальнікі патушылі пажар на «Інтэграле»

Галоўны пракурор Міжнароднага крымінальнага суда Карым Хан адхілены ад пасады праз абвінавачанні ў сэксуальных дамаганнях3

З букіністычных крам па ўсёй Германіі масава скупляюць кнігі. У чым прычына?11

У Польшчы праз адчыненае акно ў дом залез спалоханы лось ФОТА6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі1

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць