Сэрвіс маніторынгу пажараў FIRMS 20 чэрвеня зафіксаваў узгаранне ў раёне лінейнай дыспетчарскай вытворчай станцыі «Мазыр», якая знаходзіцца паблізу Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода, заўважыў «Флагшток».

Паводле актуальных спадарожнікавых здымкаў, агонь знаходзіўся на захад ад нафтаперапампавальнай станцыі нафтаправода «Дружба». Гарэлі лясныя ўгоддзі каля стратэгічнага аб’екта.

Афіцыйнай інфармацыі пра гэты інцыдэнт апублікавана не было.
Цеплавыя сігнатуры, якія назіраюцца непасрэдна на тэрыторыі Мазырскага НПЗ, звязаныя са штатнай працай тэхналагічных установак і не сведчаць пра пажар на заводзе.
Каментары