Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»1313

Масква заганяе ў стойла

Лукашэнка выдаў сакрэт палішынеля: Беларусь ратыфікавала Мытны кодэкс. Піша ў сваім блогу на НН Аляксандр Класкоўскі.

Лукашэнка выдаў сакрэт палішынеля: Беларусь ратыфікавала Мытны кодэкс.

Гэтае прызнанне вырвалася ў імпэце, калі ён даваў чарговы адлуп Мядзведзеву. Той здзекліва параіў калегу не ўлягаць у спам, а рухаць наперад Мытны звяз. Лукашэнка адплаціў той самай манетай, назваўшы рэпліку расійскага прэзідэнта балбатнёй.

Вось у такім канструктыўным кантэксце (сапраўдны дыялог саюзнікаў!) і прагучала, не без гонару нават: «Павінен вам сказаць, што мы ні на ёту не зрабілі кроку назад, ні на міліметр не адстаём у Мытным звязе ні ад Расіі, ні ад Казахстана. Мы на сённяшні дзень ратыфікавалі ўсе дамовы і пагадненні, якія датычацца Мытнага звязу. Але яны гэтага не ведаюць. Гарантыю вам даю, што не ведаюць. У адваротным выпадку не было б гэтай балбатні па тэлевізары.

Мытны кодэкс мы ратыфікавалі. Мы сёння ў той жа сістэме каардынат, што і яны».

Дзіва што не ведаюць! Ад 30 чэрвеня, калі пайшла пагалоска пра патаемнае рашэнне дэпутатаў, усе яны, як і астатнія тутэйшыя дзеячы, маўчалі бы мыла з’еўшы. Калі б не сённяшні палемічны пінг-понг з Мядзведзевым, то крылатая нацыя беларусаў так і чухала б рэпу: дык было тое ці не было?

Кажу «крылатая», бо сёння ў казённа-патэтычнай прамове на плошчы Перамогі афіцыйны кіраўнік заявіў, што «кожны з нас пачуваецца свабодным грамадзянінам свабоднай краіны, і гэтае пачуццё літаральна акрыляе, натхняе на здзяйсненні і пераўтварэнні».

Фігею з гэных спічрайтэраў. «Літаральна» — гэта значыць, што ўсе насельнікі сінявокай рэспублікі мусяць выглядаць, як херувімы. Тут жа гаворыцца акурат фігуральна.

Ды халера з ёй, з безгустоўнай стылістыкай. Галоўнае — у сутнасці:

за каго трымаюць вярхі гэты нібыта вольны люд, калі нават не лічаць патрэбным элементарна праінфармаваць аб прынятым «народнымі абраннікамі» рашэнні?

А яшчэ болей істотнае тое, што

на фоне такой навіны ўся гэта антымаскоўская фронда лопаецца як мыльная бурбалка. Калі ратыфікавалі — значыць, Масква марудна, але няўхільна заганяе ў сваё мытнае стойла.

Таму і дазваляе сабе Мядзведзеў пагарду: брыкайся, брыкайся, маўляў, усё адно нікуды не дзенешся!

Каментары13

Цяпер чытаюць

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю

Усе навіны →
Усе навіны

«Самым сінім быў Генадзь». Як экс-падпалкоўніка збілі за ўдзел у пратэстах5

«Хогвартс адпачывае». На вуліцы Мінска заўважылі «дыханне дрэў»

У Мінску арыштавалі «чорнага рыэлтара», які спрабаваў завалодаць кватэрай алкаголіка3

У Францыі пасля 20 гадоў забыцця выставілі працу Марка Шагала

У Беларусі знайшлі самую шматдзетную сям'ю лебедзяў2

Цела Святланы Курс будзе крэміравана24

Трамп заявіў, што збіраецца балатавацца на трэці тэрмін16

У кабінет гінеколага гомельскай паліклінікі падчас агляду жанчыны зайшоў мужчына-інжынер — але вымову зрабілі не яму28

Пры ўдары па турбазе ў акупаванай частцы Запарожжа загінулі 8 чалавек1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць