Эканоміка11

Да 2020 года беларуская энергетыка можа быць прыватызаваная

Беларускія ўлады заявілі пра намер на працягу 5 гадоў ажыццявіць паэтапнае рэфармаванне беларускай энергасістэмы.

Беларускія ўлады заявілі пра намер на працягу 5 гадоў ажыцьцявіць паэтапнае рэфармаваньне беларускай энэргасыстэмы
. Яно завершыцца стварэньнем рэспубліканскага гуртовага рынку электрычнай энэргіі і прыватызацыяй энэргаабясьпечваючых арганізацый.

Згодна стратэгіі разьвіцьця энэргетычнага патэнцыялу Беларусі на пэрыяд да 2020 года, зацьверджанай пастановай Савета Міністраў № 1180 ад 9 жніўня, рэфармаваньне энэргасыстэмы мяркуецца ажыцьцявіць у тры этапы на працягу 2010–2015 гадоў.

На першым этапе (2010–2011 гады) будзе створана РУП «Высакавольтныя электрычныя сеткі», якому будуць перададзеныя сеткавыя аб’екты інжынэрнай інфраструктуры, таксама плянуецца прыняцьце закона аб электраэнэргетыцы.

Другі этап (2012–2013 гады) прадугледжвае стварэньне РУП «Белгенэрацыя», у склад якога будуць уваходзіць найбольш буйныя электрастанцыі, а таксама падрыхтоўка умоў для акцыянаваньня электрастанцый.

Падчас трэцяга этапу (2014–2015 гады) прадугледжваецца завяршыць працэс рэфармаваньня беларускай энэргасыстэмы, стварэньне гуртовага рынку электрычнай энэргіі (магутнасьці) і ўмоў для эфэктыўнага прыцягненьня інвэстыцый.

На завяршальным этапе адбываецца раздзяржаўленьне і прыватызацыя РУП «Белгенэрацыя».
Ствараюцца размеркавальна-збытавыя арганізацыі і робіцца іх акцыянаваньне. У далейшым адбываецца падзел гэтых арганізацый на размеркавальныя і збытавыя ў якасьці самастойных юрыдычных асоб.

Беларускія ўлады плянуюць у бліжэйшыя 10 гадоў інвеставаць у разьвіцьцё энэргетыкі не менш за $45,9 млрд. Такая сума, якая перавышае ў паўтара разу цяперашні гадавы ВУП краіны, прадугледжана стратэгіяй разьвіцьця энэргетычнага патэнцыялу Беларусі на пэрыяд да 2020 года, зацьверджанай пастановай Саўміну.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім7

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Дзмітрый Асанаў накаўтаваў венесуэльца Роджэра Гуцьерэса

Пашынян: Вырашым і выйдзем з АДКБ. Мы не дазволім, каб Лукашэнка зноў стаў нашым гарантам13

У Маскве карціну Малевіча прадалі за чатыры мільёны даляраў1

Каза ад вікінгаў і «суровая ўпарадкаванасць беларускай песні». Што пісалі пра Беларусь у прапагандысцкім часопісе часоў акупацыі19

«Дзеці пілі той самы напой». Бацькі з іншых гарадоў пра атручэнне дашкольнікаў у Барысаве10

Амерыканскага акцёра Джэймса Хэндзі пасынак зарэзаў нажом2

Трампа ўсцешыла перспектыва асабістай сустрэчы Зяленскага і Пуціна — «вельмі добрых людзей»5

Навошта Зяленскі напісаў ліст Пуціну?7

На аддаленым востраве ў Інданезіі зноў пабачылі вельмі рэдкага папугая1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім7

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць