На адкрытым чэмпіянаце ЗША па тэнісе Вікторыя Азаранка (11-е месца ў сусветным рэйтынгу) выбыла з барацьбы ў другім крузе адзіночнага разраду з прычыны страты прытомнасці, паведаміў афіцыйны сайт беларускай спартсменкі.
1 верасня ў матчы другога круга яна страціла прытомнасць у першым сэце пры ліку 1:5 (15:30) супраць аргенцінкі Гізелы Дулько (41). Азаранка змагла пакінуць корт толькі з старонняй дапамогай.
Па словах Азаранкі, яна разміналася ў трэнажорнай зале перад матчам з Дулко і павалілася падчас спрынту. Пры падзенні беларуска стукнулася рукой і галавой.
На турнірах «Вялікага шлема» праблемы са здароўем у Азаранкі ўжо ўзнікалі, адзначае сайт US Open. У 2009 годзе на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі ёй стала дрэнна ў матчы 1/8 фіналу супраць амерыканкі Серэны Уільямс.
Каментары