Трэці кангрэс новай беларускай дыяспары Еўропы і Злучаных Штатаў Амерыкі
«Перспектывы для зменаў у Беларусі: што мы можам зрабіць з гэтай нагоды»
Берлін, 24–28 лістапада 2010
Паважаныя сябры, запрашаем вас да ўдзелу ў нашым мерапрыемстве.
Калі вы хочаце стаць удзельнікам нашага мерапрыемства, мы запрашаем вас падаць заяўку ў рамках адкрытага конкурсу. Гэта вам неабходна зрабіць да 5 кастрычніка 2010.
Тэмамі кангрэсу будуць:
● перспектывы зменаў у Беларусі ў найбліжэйшай будучыні і нашая роля ў іх;
● перспектывы нашай сумеснай дзейнасці ў гэтым кірунку ў галіне культуры,
бізнэсу, палітыкі і грамадскіх праектаў, інфармацыі і СМІ.
Мы плануем сабраць у Берліне 35–50 актыўных і матываваных прадстаўнікоў новага пакалення беларускай дыяспары з краін Еўропы, ЗША, Расіі і Украіны, а таксама нашых калег з Беларусі, якія прадстаўляюць розныя сферы жыцця (бізнэс, культура, палітыка, грамадская дзейнасць, медыі і інтэрнэт), каб разам з дасведчанымі экспертамі з Еўропы, ЗША і Беларусі, нямецкімі актывістамі, зацікаўленымі ў Беларусі, абмеркаваць розныя тэмы ў рамках нашага Кангрэсу.
Падрабязней тут.
Каментары