Грамадства66

АМАП збіваў настаўнікаў?

Віцебская пракуратура шукае сведкаў інцыдэнту, што адбыўся на «Славянскім базары».

Віцебская пракуратура шукае сведкаў інцыдэнту, што адбыўся падчас закрыцця мінулагодняга фестывалю «Славянскі базар». Трое настаўнікаў заяўляюць, што іх беспадстаўна збілі супрацоўнікі мінскага АМАПу, што ахоўвалі парадак у фестывальным Віцебску.

Міліцыянты ж лічаць, што настаўнікі вінаватыя самі: маўляў, падышлі да прапускнога пункта і пачалі мацюкацца.

Вось што распавяла адна з пацярпелых, у якой збівалі мужа і брата:

«Яны не папярэджвалі, не прасілі вярнуцца, яны проста збілі з ног. Білі чалавек восем. Я крычала, кінулася да іх, ну дык што?

Мне рукі заламалі. Мужа завалілі, адзін сядзеў на ім, адзін ногі ягоныя трымаў, а другі нагу проста на галаву яму паставіў!»

Настаўнікаў затрымалі, адвезлі ў пастарунак і склалі пратакол за нецэнзурную лаянку. Больш за год яны намагаюцца даказаць, што не лаяліся, а наадварот, сталі ахвярамі міліцыянтаў. Дарэчы, адзін з пацярпелых пасля інцыдэнту амаль месяц правёў на бальнічным з пераломам пальца.

У пракуратуры за гэты год зрабілі выснову, што міліцыянты перавысілі свае службовыя паўнамоцтвы. Але пра тое, што яны збілі грамадзян, пакуль гаворка не ідзе — бракуе сведкаў.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім7

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Дзмітрый Асанаў накаўтаваў венесуэльца Роджэра Гуцьерэса

Пашынян: Вырашым і выйдзем з АДКБ. Мы не дазволім, каб Лукашэнка зноў стаў нашым гарантам13

У Маскве карціну Малевіча прадалі за чатыры мільёны даляраў1

Каза ад вікінгаў і «суровая ўпарадкаванасць беларускай песні». Што пісалі пра Беларусь у прапагандысцкім часопісе часоў акупацыі19

«Дзеці пілі той самы напой». Бацькі з іншых гарадоў пра атручэнне дашкольнікаў у Барысаве10

Амерыканскага акцёра Джэймса Хэндзі пасынак зарэзаў нажом2

Трампа ўсцешыла перспектыва асабістай сустрэчы Зяленскага і Пуціна — «вельмі добрых людзей»5

Навошта Зяленскі напісаў ліст Пуціну?7

На аддаленым востраве ў Інданезіі зноў пабачылі вельмі рэдкага папугая1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім7

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць