Культура

«Рэха цішыні»

15 кастрычніка ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі ў Мінску адкрыўся сацыяльна-мастацкі праект «Рэха цішыні».

У ім спалучаецца дзіцячая творчасць і працы вядомага фотамастака. На выставе прадстаўлены 28 пейзажаў, нацюрмортаў і кампазіцый дзяцей з цяжкімі парушэннямі слыху — выхаванцаў творчай майстэрні «Фарба» пры Мінскай спецыялізаванай школе № 14, а таксама 44 чорна-белыя здымкі, на якіх мінскі фатограф Марына Бацюкова на працягу гэтага года адлюстравала гэтых дзяцей.

Адкрываючы экспазіцыю, дырэктар НММ Уладзімір Пракопцаў назваў выставу «ўнікальнай і адным з самых знакавых праектаў года, паколькі музей — гэта не толькі выставы вялікіх мастакоў, але і сацыяльная ўстанова, якая належыць усім, у тым ліку і людзям з абмежаванымі магчымасцямі». Вось чаму супрацоўнікі музея з асаблівай увагай рыхтавалі гэты праект, каб даставіць таленавітым дзецям і іх настаўнікам радасць ад магчымасці быць прадстаўленымі ў храме мастацтваў. Дырэктар музея выказаў падзяку ўсім удзельнікам праекта, асабліва яго аўтарам.

Куратар праекта Наталля Сіліцкая адзначыла, што працы дзяцей — «гэта маленькія пульсацыі ўнутранага свету, якія разам ствараюць моцны маляўнічы акорд». Паводле яе слоў, на кожнай фатаграфіі Бацюковай «чутны галасы свету, у якім жывуць дзеці». «Мастак захавала паўсядзённае жыццё і зносіны дзяцей, у якіх няма гуку. Аднак дыялогі дзяцей напоўненыя сэнсам і значэннем. І перад гледачом узнікае адушаўлёны вобраз цішыні, створаны фатографам», — адзначыла Сіліцкая. Паводле яе слоў, праект дазваляе ўбачыць узаемапранікненне двух відаў візуальнага мастацтва — выяўленчага і фатаграфіі, аб’яднаных агульнай ідэяй.

Кіраўнік майстэрні «Фарба» Дзмітрый Ярмілаў выказаў падзяку за падтрымку творчай акцыі пасольству ЗША ў Беларусі і мясцоваму дабрачыннаму фонду «Адраджэнне-Старт», а таксама надзею на працяг праекта.

Пасля завяршэння цырымоніі адкрыцця выставы ўсім яе юным удзельнікам былі ўручаны падарункі.

Выстава працуе да 27 кастрычніка.

Каментары

Цяпер чытаюць

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі3

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі

Усе навіны →
Усе навіны

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна19

Купалаўскі тэатр прэзентуе спектакль «Чорны замак Альшанскі»1

Індыя закупіла беларускія ўдарныя дроны-камікадзэ4

Камандуючы войскамі ЗША ў Еўропе заявіў, што Пуцін не шукае вайны з НАТА4

«Павісла на гэтых жалязяках». Мінчанцы турнікетам зламала нагу ў метро26

41‑гадовую жанчыну з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе. Да яе чапляліся яшчэ ў 2020‑м

У Мінску зараз +13°С, а ў Касцюковічах амаль +30°С2

Алёна Свірыдава скараціла колькасць выступленняў з-за хранічнага захворвання6

Міраславу Лазоўскаму хочуць надаць званне ганаровага грамадзяніна Роўна1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі3

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць