Грамадства77

Макей: Беларусь прадоўжыць шлях дэмакратызацыі

«Любы націск на Беларусь, як з Усходу, так і з Захаду, будзе абсалютна контрпрадуктыўным», — кажа кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта.

Любы націск на Беларусь, як з Усходу, так і з Захаду, будзе абсалютна контрпрадуктыўным. Пра гэта заявіў кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Макей, выступаючы 3 лістапада на адкрыцці XIII Мінскага форуму.

Макей падкрэсліў, што Беларусь прадоўжыць шлях па дэмакратызацыі і правядзенні рэформаў.

«Але прыярытэтнасць задач беларускі народ будзе вызначаць самастойна. Выклікае шкадаванне, што ў адносінах з Беларуссю ў Еўрасаюзе яшчэ не да канца пазбавіліся ад закарузлых элементаў мыслення, заснаваных на ізаляцыі, санкцыях і нават рэвалюцыях», — сказаў кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта.

Беларусь, працягнуў Макей,

часта папракаюць у тым, што яна «недастаткова дэмакратычная і намеціўся рэгрэс у адносінах з Еўрасаюзам».

«Гэта не мае пад сабой ніякіх падстаў. Калі глядзець на дынаміку адносінаў, то бачна, што за апошнія два гады адбылося шмат змен у параўнанні з папярэднімі 12 гадамі санкцый і ізаляцыі», — заявіў ён.

Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта падкрэсліў, што курс беларускага кіраўніцтва на рэформы і паляпшэнне адносінаў з ЕС нязменны. У той жа час, працягнуў ён, Беларусь мае права чакаць ад Еўрасаюза больш канкрэтных крокаў, у прыватнасці адмены санкцый, лібералізацыі эканамічных адносінаў і спрашчэння візавых працэдур.

У сваю чаргу кіраўнік ведамства федэральнага канцлера Германіі федэральны міністр па асаблівых даручэннях Рональд Пофала заявіў, што Еўрасаюз гатовы да шырокамаштабных адносінаў з Беларуссю. «Мы зацікаўлены ў пазітыўным развіцці суверэннай Беларусі, і паглыбленае супрацоўніцтва з ЕС пайшло б гэтаму на карысць, — сказаў Пофала. — Мы пачалі супрацоўніцтва з Беларуссю на высокім палітычным узроўні і хочам яго працягнуць».

У той жа час, адзначыў федэральны міністр па асаблівых даручэннях,

прыпыненне санкцый у дачыненні да беларускіх чыноўнікаў з’яўляецца «вэксалем на будучыню, які яшчэ не быў аплачаны».

Ён звярнуў увагу на нявырашанае пытанне з адменай смяротнай кары ў Беларусі, што трывожыць Еўрасаюз.

Гаворачы аб выбарах, якія маюць адбыцца ў Беларусі, Пофала падкрэсліў, што яны «стануць пробным каменем, па якім будзе вымярацца выкананне Беларуссю чаканняў ЕС».

Ён таксама згадаў аб гібелі журналіста Алега Бябеніна і выказаў надзею, што запрашэнне беларускімі ўладамі экспертаў АБСЕ пасадзейнічае раскрыццю справы.

***

XIII Мінскі форум «Беларусь і ЕС пасля крызісу: выклікі і шансы ў сферах палітыкі, эканомікі і грамадства» праходзіць 3–4 лістапада. Гэтае мерапрыемства штогод арганізуецца Нямецка-беларускім таварыствам і дае магчымасць для сустрэч прадстаўнікоў сферы палітыкі, эканомікі і грамадства з Беларусі, Германіі і суседніх еўрапейскіх дзяржаў.

Каментары7

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»9

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг27

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць