З Масквы. Блог Алеся Чайчыца55

Кватэра ў сынагозе

Адна з тых рэчаў у Брытаніі, якія выклікалі лёгкі культурны шок - гэта прагматычна-ўтылітарнае, так бы мовіць, стаўленьне мясцовага насельніцтва да загробнага сьвету і да трансцэндэнтнага, і праявы гэтага стаўленьня ў гарадзкім плянаваньні.

Адна з тых рэчаў у Брытаніі, якія выклікалі лёгкі культурны шок — гэта прагматычна-ўтылітарнае, так бы мовіць, стаўленьне мясцовага насельніцтва да загробнага сьвету і да трансцэндэнтнага, і праявы гэтага стаўленьня ў гарадзкім плянаваньні.

Непадалёк ад майго дому стаіць тыповая англіканская царква 18 стагодзьдзя. Побач з гэтай царквою штосуботу ладзіцца невялікі рынак, на якім фэрмэры прадаюць духмяны сьвежы сыр, садавіну з уласнай гаспадаркі. З плястыкавым кубачкам кавы і з салодкім пончыкам у руцэ можна прайсьціся вулачкай з прылаўкаў і прыдбаць сабе смачноты да сьняданку. Рынак месьціцца на царкоўным двары, раўнюткай зялёнай лужайцы побач з царквой, крыху ўбаку частка двара адгарожаная, і на ёй зроблена дзіцячая пляцоўка з качэлямі і горкай.

А ўздоўж агароджы гэтай зялёнай лужайкі акуратна састаўленыя ў пару шэрагаў старыя надмагільныя камяні, зьнятыя з былых пахаваньняў на ператвораным у лужайку былым прыцаркоўным цьвінтары.

Ці былі выкапаныя пахаваныя зь зямлі, альбо ці месьціцца ўтульны суботні рыначак прама на магілах, я даведвацца ня стаў, але гэта месца з таго часу не асабліва наведваю.

Нейкі час таму я займаўся пошукам кватэры. І якім было першаснае зьдзіўленьне, калі сярод абвестак натрапіў на пераабсталяваную ў жылы дом… сынагогу. На фотаздымках з пакояў у кватэрах там-сям бачыліся выбітыя на сьценах надпісы габрэйскім альфабэтам, а агарожаны балюстрадай другі паверх адной з кватэраў калісьці яўна быў бальконам унутры малельнай залі. Прагматычныя габрэі прадалі будынак сваёй былой сынагогі пасьля таго, як іхная грамада збольшага перабралася ў іншы раён.

Што й казаць, канвэртаваных у жыльлё англіканскіх цэркваў сярод прапанаванай нерухомасьці было на парадак болей. Вось такога прыкладна кшталту.

Гэтыя назіраньні прымусілі заўважыць, што любы культавы будынак для мяне, сьціплага постсавецкага верніка, неяк аўтаматычна ўспрымецца ў якасьці недатыкальнай гістарычнай каштоўнасьці. Каб прадаць царкву, асьвянцонае і намоленае месца, іншаверцам, пагатоў нехрысьціянам — для гэтага, мне здаецца, трэба альбо ня мець ніякага іншага выйсьця, альбо неяк празьмерна павярхоўна ставіцца да трансцэндэнтнага і па-пратэстанцку ўспрымаць набажэнствы як сэанс псыхатэрапіі.

Між тым, сучасны мячэт бэнгальскай грамады Лёндана зьмяшчаецца ў былой капліцы французаў-гугенотаў. У былой царкве пратэстантаў-кангрэгацыяналістаў мяшкае ўкраінскі ўніяцкі катэдральны збор, былая англіканская царква ў дарагім раёне была ў 1997 г. пераабсталяваная ў армянскую царкву сьвятога Егішэ. Былая беларуская праваслаўная царква ў Манчэстэры (якая перад гэтым, відавочна, таксама была чыёйсь капліцай) пасьля сьмерці айца Яна Абабуркі была прададзеная і цяпер ужо разбураная пад чыйсьці будаўнічы праект. Бо што яшчэ было рабіць з пустым будынкам царквы, чыя паства вымерла і асымілявалася…

Пераабсталяваньне могілак пад гаспадарчыя патрэбы я дык увогуле звыкся расцэньваць як альбо праяву атэістычна-камуністычнага барбарства, альбо як элемэнт сюжэта горар-фільмаPoltergeist, дзе ў пабудаваным на месцы могілак жылым доме мерцьвякі потым вылазяць з-пад зямлі.

Затое ж нерухомасьць мае куды большую каштоўнасьць, калі яе вокны глядзяць на зялёны парк з рамантычнай закінутай царквой, чым на старыя віктарыянскія могілкі, скажа вам прагматычны лёнданскі рыелтэр…

Каментары5

Цяпер чытаюць

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА3

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

«Занадта старонні чалавек». Леаніду Судаленку патлумачылі, чаму яму не скажуць пра прычыны прызнання ягонай тыкток-старонкі «экстрэмісцкай»1

Прапагандыст Ігар Тур атрымаў «мыш ганьбы» — што гэта ўвогуле такое?6

На рынку ў Табарах пад Мінскам можна набыць скрынку бананаў усяго за 10 рублёў. Аднак гарантый няма

«Д’ябал носіць Прада — 2». Чаканні: лёгкая камедыя, каб развеяцца ўвечары. Рэальнасць: сатыра на ашалелы капіталізм, яго рабоў і памагатых11

УСУ ўзялі пад агнявы кантроль акупаваную Горлаўку1

У Вялікабрытаніі аб'явілі галасаванне за жывёл на будучых банкнотах для фунтаў5

У Крыме талоны на паліва больш не прадаюцца2

Больш за 30 ператрусаў па ўсёй краіне. Што вядома пра «справу ЕГУ» і як абараніць сябе і блізкіх6

Беларускае падраздзяленне ва Украіне апублікавала ВІДЭА са сваёй баявой працай2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА3

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць