Усяго патроху1515

На дзіцячым «Еўрабачанні» за Беларусь галасавалі Латвія і Грузія

Перамог хлапчук з Арменіі. Беларус стаў пятым.

Пераможцам дзіцячага конкурсу «Еўрабачанне-2010» у Мінску стаў Уладзімір Арзуманян з Арменіі з песняй «Мама». Па выніках галасавання прафесійнага жюры і гледачоў ён набраў 120 ачкоў, на адзін бал апярэдзіўшы расійскі дуэт Саша Лазін — Ліза Дрозд (кампазіцыя Boy & Girl).

Трэцяе месца ў Соні Шкорыч з Сербіі («Чаробна ноч») — 113 ачкоў, чацвёртае — у грузінкі Марыям Кахелішвілі (Mari-Dari) — 109, пятае — у беларускага выканаўцы Данілы Казлова («Музыки свет») — 85.

Казлоў атрымаў па 12 балаў ад Латвіі і Грузіі, па 10 — ад Расіі і Арменіі,
7 — ад Македоніі, па 6 — ад Малдовы і Украіны, 4 — ад Літвы, па 3 — ад Нідэрландаў і Мальты, ніводнага — ад Сербіі, Швецыі і Бельгіі.

Беларусь дала 12 балаў Расіі, 10 — Сербіі, 8 — Арменіі,
7 — Грузіі, 6 — Літве, 5 — Мальце, 4 — Швецыі, 3 — Бельгіі, 2 — Малдове, 1 — Нідэрландам.

Акрамя таго, кожны канкурсант атрымаў дадатковыя 12 балаў у якасці заахвочвання.

Фінальнае шоу конкурсу адбылося на «Мінск-Арэне».
Беларуская сталіца ўпершыню прымала дзіцячае «Еўрабачанне», якое праводзілася ў восьмы раз. Удзел у ім ўзялі выканаўцы з 14 краін.

Адкрыла конкурс выступленне пераможцаў дзіцячага «Еўрабачання» 2005 і 2007 гадоў Ксеніі Сітнік і Аляксея Жыгалковіча з Беларусі, якія выканалі песню Hello, Eurovision! («Вітаю, Еўрабачанне!»). Падчас шоу выступілі пераможца дарослага «Еўрабачання-2009», нарвежац беларускага паходжання Аляксандр Рыбак,
усе пераможцы конкурсу мінулых гадоў: Дзіна з Харватыі, Марыя Ісабэль з Іспаніі, Ксенія Сітнік і Аляксей Жыгалковіч з Беларусі, сёстры Талмачовы з Расіі, трыо Bzikebi з Грузіі і Ральф Макенбах з Нідэрландаў. Таксама была прадстаўлена песня Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) A Day Without War («Дзень без вайны»), якую выканаў Дзмітрый Калдун разам з усімі канкурсантамі.

Шоу транслявалася ў жывым эфіры Першага канала, спадарожнікавага тэлеканала «Беларусь-ТБ», тэлекампаніямі астатніх 13 краін-удзельніц, а таксама ў Аўстраліі, Азербайджане і на афіцыйным сайце конкурсу.

Напярэдадні падчас генеральнай рэпетыцыі шоў свае адзнакі паставіла журы «Еўрабачання». Пасля заканчэння выступленняў канкурсантаў падчас фінальнага шоў жыхары кожнай краіны — удзельніцы конкурсу маглі прагаласаваць па тэлефоне альбо адправіць SMS. Галасаваць можна было за любога выканаўцу, акрамя прадстаўніка сваёй краіны. Гэтыя вынікі суміраваліся з вынікамі галасавання журы.

Еўрапейскія букмекеры прагназавалі перамогу канкурсанткі са Швецыі Джазефін Рыдэл. Другое месца на конкурсе паводле прагнозаў павінен быў заняць дуэт Джыл і Ларэн з Бельгіі, трэцяе — латвійская выканаўца Шарлота Ленмане. Беларускаму ўдзельніку дзіцячага «Еўрабачання» Даніле Казлову букмекеры аддавалі 10-е месца. Прадстаўнікам Расіі прадказвалі перадапошняе месца.

Міжнародны дзіцячы конкурс песні «Еўрабачанне» праводзіцца з 2003 года. Беларусь бярэ ў ім удзел з моманту заснавання.
У 2003 годзе Вольга Сацюк заняла 4-е месца, у 2004-м Ягор Ваўчок — 14-е, у 2005-м Ксенія Сітнік — 1-е, у 2006-м Андрэй Кунец — 2-е, у 2007-м Аляксей Жыгалковіч — 1-е, у 2008-м Дар`я Надзіна, Аліна Молаш і Карына Жуковіч — 6-е, у 2009 годзе Юры Дземідовіч — 9-е месца.

На генеральным прагоне «Еўрабачання» пабываў кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Ягоны прыезд асвятлялі ўсе дзяржаўныя СМІ. «Гэтым жыве ўся краіна», — сказаў ён.

Каментары15

Цяпер чытаюць

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол2

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Усе навіны →
Усе навіны

У Брэсце з'явіліся незвычайныя дарожныя арыенціры для турыстаў3

Мазаічныя вітражы, унікальныя люстры. Як рэстаўруюць галоўны ЗАГС Мінска

У студэнтаў ЕГУ пытаюцца, хто аплачваў іх навучанне3

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна7

У Мінску медыкі зрабілі ўнікальную аперацыю: пацыенту перасадзілі яго ўласную костку разам з сасудамі

Побач з рэзідэнцыяй Пуціна нацягнулі антыдронавыя сеткі4

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол2

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць