Меркаванні2121

«Мой сын наіўна хацеў ачалавечыць спецназаўцаў»

Пра лёс Аляксандра Класкоўскага гаворыць ягоны бацька, вядомы журналіст Аляксандр Класкоўскі.

Пра лёс Аляксандра Класкоўскага гаворыць ягоны бацька, вядомы журналіст Аляксандар Класкоўскі.

Вялікую вядомасьць атрымаў чалавек у міліцэйскай форме, які ўвечары 19 сьнежня спрабаваў стрымліваць спэцназаўцаў, угаворваў іх ня біць безабаронных людзей. Як стала вядома, гэта Аляксандар Класкоўскі, былы міліцыянт. Неўзабаве пасьля падзеяў на плошчы ён быў затрыманы і пры гэтым жорстка зьбіты.

Класкоўскі: Я толькі што размаўляў з начальнікам управы папярэдняга расьсьледаваньня гарадзкой міліцыі Генадзем Казакевічам. Ён сказаў: «Я сам яго бачыў, бачных пашкоджаньняў няма». Я сказаў, што ў мяне ёсьць зьвесткі, што сына зьбівалі пры затрыманьні. Сэнс адказу быў такі – вы, як любы грамадзянін, можаце падаваць скаргі.

Мне сказалі, што зь ім зараз праводзяцца сьледчыя дзеяньні. Я датэлефанаваўся да сьледчага, які вядзе яго справу, яго завуць Зьміцер Купка. Ён сказаў, што паколькі ён праводзіць сьледчыя дзеяньні , то размаўляць са мной ня можа. Я сказаў, што я ня толькі бацька, але і журналіст, і мяне дзівіць, што журналісты БелТА распаўсюджваюць бруд пра майго сына.

Адкуль яны атрымалі інфармацыю. што ён падчас допыту каяўся, казаў, што ён быў п’яны, прасіў прабачэньня? Хто даў гэтую інфармацыю? Спадары Казакевіч і Купка на гэтае пытаньне не адказалі. Мне інфармацыю не даюць, дзяржаўнае агенцтва мае права паліваць майго сына брудам. Бог няроўна дзеле. Як у Оруэла – ўсе роўныя, але некаторыя раўнейшыя.

Дракахруст: А ў чым яго абвінавачваюць?

Класкоўскі: Наколькі я ведаю, ў актыўным удзеле ў масавых беспарадках. Гэта па ўскосных зьвестках. Сёньня ўначы яго павінны перавезьці на Акрэсьціна, як мне сказалі. Пакуль яго дапытваюць. Між тым брудную дэзынфармацыю распаўсюджвае пра яго і ўпраўленьне гарадзкой міліцыі.

Дракахруст: Ці атрымаў ён мэдычную дапамогу?

Класкоўскі: Казакевіч сказаў мне – бачных пашкоджаньняў няма. Але ён быў зьбіты і на самой акцыі, тысячы людзей бачылі гэта на відэа, ў яго скрываўленая галава, кроў на твары. Яго дручком ударылі падчас акцыі. І ўсе бачылі на відэа, што ён імкнуўся спыніць гэты ланцуг спэцназаўцам, прычым толькі словамі, ён казаў «Біце мяне, я вас чапаць ня буду, але спыніцеся, хлопцы». Вось у чым уся ягоная віна.

Дракахруст: А якія былі абставіны яго сыходу з міліцыі?

Класкоўскі: Я гэтага ня ведаю. Гэта адбылося некалькі гадоў таму. Пасьля ён пайшоў працаваць «дальнабойшчыкам». Ён мне не распавядаў пра падрабязнасьці. Афіцыйныя крыніцы кажуць, што адмоўна характэрызаваўся. Мы ўсе не анёлы, я не выключаю. што маглі ў яго быць нейкія парушэньні па службе. Але я ведаю, ён адчуваў ціск, казаў, што яго не разумеюць, бо ён прыносіў на працу «Народную волю», «Нашу ніву», спрабаваў размаўляць па-беларуску, выказваў погляды, якія ўласьцівыя, з гледзішча ўладаў, толькі «адмарозкам». Ён вельмі няўтульна там пачуваўся. Гэта было не ягонае. Ён туды пайшоў адразу пасьля войска, каб зарабляць грошы, ў яго трое дзяцей.

Дракахруст: А чаму ён, звольніўшыся з міліцыі, апрануў на плошчу форму?

Класкоўскі: Ён са мной ня раіўся. Я быў на акцыі як журналіст, мы знаходзіліся недзе побач, але я яго ня бачыў. Каб ён мне сказаў перад акцыяй, я яму параіў бы добра падумаць, ці ісьці. Усё ж такі трое дзяцей, яму трэба думаць пра сям'ю і карміць дзяцей. Я разумею яго як грамадзяніна, але я бацька і дзед, у мяне сэрца за ўнукаў баліць.

Я думаю, што ён апрануў форму пад куртку, бо, відаць, ня выключаў, што можа пачацца «мачылава», і наіўна спадзяваўся, што ён у форме выйдзе насустрач і гэта неяк ачалавечыць гэты ланцуг. Яго абвінавачваюць у тым, што ён нібыта плюнуў у твар спэцназаўцу. Хаця відэа паказвае, што гэтага не было, тут ня схлусіш. Я думаю, што тыя, хто аддаваў загад на такі дзікі разгон, яны самі сябе аплявалі найперш.

Каментары21

Цяпер чытаюць

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі9

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі

Усе навіны →
Усе навіны

75‑гадовую мінчанку асудзілі за «замах на садзейнічанне экстрэмізму»9

Беларускія дзяржаўныя хакеры правялі хвалю кібератак на акаўнты электроннай пошты ў Польшчы2

З малатка па нетыповай схеме прадалі кватэру эканаміста Паўла Данэйкі4

У мінскай краме выставілі на продаж цэлую скрынку гнілой бульбы

Трамп назваў лідараў Ірана нячэснымі людзьмі, якія злілі ў СМІ вартую жалю і нікчэмную заяву9

У Беларусі ўвядуць ордэн «Бацькоўская доблесць»5

Прарасійскі блогер заявіў, што ўкраінскія дроны ляцяць у Расію праз Беларусь16

У Баранавіцкім раёне трапіў у ДТЗ аўтамабіль з клубніцамі. Ягады заслалі дарогу ФОТА2

Тры нажы, чатыры гадзіны і 35 літраў. Беларусы актыўна збіраюць першыя лісічкі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі9

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць