Улада

Канада асуджае рэпрэсіі супраць беларускай апазіцыі

Міністар замежных спраў Канады Лоўрэнс Кэнан выступіў з заявай, у якой выказаў занепакоенасьць лёсам Уладзімера Някляева і іншых затрыманых актывістаў апазыцыі.

Міністар заявіў, што даручыў часоваму паверанаму ў справах Канады ў Беларусі перадаць ураду Рэспублікі Беларусь «глыбокае расчараваньне» сытуацыяй у Беларусі. Міністар выказаў занепакоенасьць лёсам затрыманых актывістаў апазыцыі, у тым ліку Уладзімера Някляева, стан якога застаецца невядомы.

«Канада выказалася ясна і пераканаўча, што асуджае рэпрэсіі супраць дэманстрантаў, у прыватнасьці, зьбіцьцё і затрыманьне многіх лідэраў апазыцыі. Мы зьяўляемся сьведкамі кроку назад, і я настойліва заклікаю ўлады Беларусі зьмяніць накірунак і адстойваць дэмакратычныя прынцыпы, паважаць правы чалавека і вяршэнства закона. Людзі Беларусі заслугоўваюць таго, каб іх голас быў пачуты без пагрозы гвалтоўнага пакараньня» — гаворыцца ў заяве.

Гэта ўжо ня першая заява міністра замежных спраў Канады пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня ў Беларусі.

Раней прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Канадзе зьвярнуліся да канадыйскага ўраду з заклікам спрыяць спыненьню палітычных рэпрэсіяў у Беларусі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень79

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень

Усе навіны →
Усе навіны

«Уся турма ўвосені 2023 года чула, як працавалі над Дзядком»5

Зяленскі звярнуўся да ўкраінцаў: Карыстайцеся, калі ласка, сховішчамі. Я вас вельмі прашу, вельмі5

Мінчанка вяртаецца на радзіму пасля 23 гадоў жыцця ў ЗША. Бо дзяцей хоча нараджаць толькі тут — каб былі рускамоўнымі61

У расійскай Пензе прайшлі масавыя аблавы на мужчын, якія не сталі на вайсковы ўлік11

Улады Венесуэлы пачалі дыялог з апазіцыяй7

У 29 гадоў памёр прадзюсар Дрэйка і Беёнсе Тэй Кіт

У Бярозе вярнуліся да аднаўлення знакамітага кляштара картэзіянцаў7

Канада дэкласавала Катар, а Мексіка першай выйшла ў плэй-оф2

Чаму асобныя аб’екты са спіса Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА змагаюцца за выключэнне з яго?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень79

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць