Грамадства

Давераную асобу Рымашэўскага перавезлі з брэсцкай турмы ў Мінск

Зміцер Шурхай не выйшаў на свабоду пасля адбыцця пяці сутак арышту. Яго затрымалі 21 снежня па надуманых абвінавачваннях у непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі, але 26-га не выпусцілі. Як паведамілі ягоным сваякам, яго перавезлі ў Мінск для "правядзення следчых дзеянняў". Пра гэта паведаміў праваабаронца Раман Кісляк.

Больш ніякай інфармацыі берасцейская міліцыя не мела.

Шурхай быў адным з самых актыўных памочнікаў кандыдата ад Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталя Рымашэўскага. Ён кіраваў зборам подпісаў за Рымашэўскага ў Брэсцкай вобласці.

Рымашэўскі быў адным з лідэраў Плошчы. Апублікаваны відэа, на якіх ён з хлопцамі-памочнікамі спыняе правакатараў у штацкім, якія білі шыбы ў Доме ўрада. На Плошчы Рымашэўскі быў збіты да крыві, выступаў з акрываўленай галовай. Затрыманы ў медпункце вакзала.

Як выявілася, у Мінску Шурхая даставілі ў Маскоўскі РУУС Мінска. Там на яго заведзена адміністрацыйная справа па артыкуле 23.34.

Каментары

Цяпер чытаюць

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч29

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Усе навіны →
Усе навіны

«Можна набыць і ананасы, і бутэлечку IPA». Беларусы ў захапленні ад асартыменту аўталаўкі4

ГУР знішчыла пускавую ўстаноўку С-400 у Крыме і РЛС1

Ці правядуць метро ў «Паўночны бераг» і як рэканструююць Даўгінаўскі тракт. Якія перамены чакаюць Цэнтральны раён сталіцы1

У камандаванні ЗША лічаць, што ўдары ў раёне Армуза вычарпалі эфектыўнасць — Axios3

Беларуска адкрыла школу для сляпых дзяцей у індыйскай глыбінцы2

Уначы Белгарад быў атакаваны беспілотнікамі1

Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц і залеў

Якую дошку для нарэзкі выбраць — драўляную ці пластыкавую? Што кажуць спецыялісты3

36 гадоў таму была прынята Дэкларацыя аб суверэнітэце8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч29

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць