Культура44

Рэха беларусізацыі ў Гродне

Сайт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы займеў беларускамоўную версію.

Сайт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы займеў беларускамоўную версію.

У лістападзе 2010 г. «НН» пісала пра сайты дзяржаўных універсітэтаў, што носяць імёны класікаў айчынный літаратуры. А калі больш канкрэтна, то гаворка вялася пра наяўнасць на гэтых сайтах беларускамоўнай версіі. Як высветлілася, па-беларуску на той час працаваў толькі сайт педуніверсітэта імя І.П. Шамякіна ў Мазыры. Сайты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, мінскага педуніверсітэта імя Максіма Танка і гомельскага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны гэтым пахваліцца не маглі. Як і сайт галоўнай вну краіны – Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

І вось, напрыканцы года сайт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы займеў беларускамоўную версію. Магчыма, прычынай з’яўлення беларускай мовы на сайце стаў візіт ва ўніверсітэт новага кіраўніка аблвыканкаму Сямёна Шапіры, які раней ініцыяваў беларусізацыю сваёй установы. Зрэшты, гэта неістотна. Важна тое, што недарэчная сітуацыя выпраўленая. Застаецца пажадаць таго ж і астатнім універсітэтам.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак7

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы12

Дзікія коні ў Валожынскім раёне хаваюцца ад спёкі на аўтобусным прыпынку ВІДЭА5

Дзяўчынка дапамагала бацьку секчы дровы, і гэта каштавала ёй двух пальцаў7

Ад удару дронам загінуў галоўны інжынер Запарожскай АЭС

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім34

У Крыме п'яная расійская паліцэйская насмерць збіла беларуса — і ўцякла з месца аварыі11

«Над горадам» Шагала прывезлі ў яго родны Віцебск3

«Калі памром, то разам». Жонка мужчыны, якога ледзь не засмактала ў ілюмінатар самалёта Ryanair, расказала пра перажытае3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак7

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць