«Тое, што адбылося пасьля выбараў, было абсалютна непатрэбным і непрымальным. Мы заклікаем вызваліць кандыдатаў у прэзідэнты, вызваліць журналістаў, праваабаронцаў».
Кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў ізноў заклікаў беларускія ўлады вызваліць усіх арыштаваных пасля мірнай акцыі пратэсту 19 снежня ў Мінску.Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы з расійскімі кінематаграфістамі ў Доме кіно ў Маскве.
«Тое, што адбылося пасьля выбараў, было абсалютна непатрэбным і непрымальным. Мы заклікаем вызваліць кандыдатаў у прэзідэнты, вызваліць журналістаў, праваабаронцаў, а таксама і двух нашых грамадзян, якім да гэтага часу не прад’яўленыя ніякія абвінавачванні», — перадае словы расейскага міністра агенцтва РІА «Навіны».
Нагадаем, сёння следчыя органы Беларуссю адмовіліся спыніць крымінальныя справы супраць двух арыштаваных пасля падзей 19 сьнежня расейцаў. Хадайніцтвы іх адвакатаў аб спыненні спраў, пададзеныя 7 лютага, былі адхіленыя.
Каментары